«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным
Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх вайскоўцаў з Днём Незалежнасці.

Фота: t.me/Tsaplienko
На ўкраінска-беларускай мяжы з’явіліся новыя плакаты з віншаваннем за нагоды 3 ліпеня.
На адным з іх намаляваны Уладзімір Пуцін з таблічкай у руках, на якой напісана «Белорусский федеральный округ». Пуціна з тэрыторыі Беларусі штурхае бот з афіцыйным чырвона-зялёным сцягам.
«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» — напісана на плакаце, фота якога апублікаваў украінскі журналіст Андрэй Цапліенка.
Украінскія памежнікі перыядычна ўсталёўваюць розныя плакаты, звернутыя да беларускіх вайскоўцаў. Напрыканцы мінулага года, напрыклад, на мяжы з’явіўся банер з адсылкай да Слуцкага паўстання.
Каментары