Мнения2323

Мнение: Экономика и человеческая природа не вынесут карантина, нужно научиться жить с эпидемией

Ані Польшча, ані Еўропа не могуць сабе дазволіць, каб «выключыць» гаспадарку і грамадства. Ніхто не вытрымае такіх абмежаванняў доўгі час. Шмат кім кіруе істэрычная паніка, — піша Гжэгаж Хайдаровіч у выданні Rzeczpospolita.

Урадамі большасці краін кіруе папулізм, мяркуе аўтар, і кінуліся закрываць і абмяжоўваць усё, што можна. Без сумневу, гэта выклікана своеасаблівым зачараваннем Кітаем, але на фоне поспехаў барацьбы з эпідэміяй усе забыліся, што сучасная Паднябесная — гэта камуністычная, таталітарная краіна, у якой няма месца для грамадзянскіх свабод. Не ад сёння вядома, што пры камуністычных рэжымах інфармацыя служыць не праўдзе, а прапагандзе.

Ад палітыкаў мы чакаем (прынамсі, я) рэалізацыі адэкватных сітуацыі грамадскіх і эканамічных захадаў. На жаль, сёння да таго далёка.

Эпідэмія, або пандэмія паводле СААЗ, якая, безумоўна, з'яўляецца катастрофай, замест таго, каб выклікаць адэкватныя дзеянні ўрадаў, прывяла да недастаткова прааналізаваных і папулісцкіх дзеянняў, што да таго ж хутчэй не прынясуць чаканых вынікаў.

Урады вырашылі абвесціць амаль поўны «локдаўн», бо зрабіць так было прасцей за ўсё і, што важна, відовішчна.

Але што будзе далей? Гэтага ніхто з палітыкаў не кажа. Калі краіну зачыняюць пры 300—400 хворых і 5—10 смяротных выпадках, як з гэтага выйсці, калі хворых стане значна больш: 3—4 тысячы або нават 30—40 тысяч, а смяротныя выпадкі таксама будуць лічыцца на сотні або тысячы?

Якая тады будзе аргументацыя палітыкаў, што замест таго, каб супакойваць сваімі рашэннямі, падсілкоўваюць паніку? Працягваць «локдаўн» на нявызначаны тэрмін? Як доўга? Паўгода ці год? А можа, 2—3 гады? Якая гаспадарка такое вытрымае? Ніводная.

Ці хтосьці верыць, што гэты час людзі, перш за ўсё маладыя, не будуць выходзіць з дому? Хутчэй за ўсё, не. Можа потым трэба вывесці войскі на вуліцы? Гэта падзейнічае на кароткі час, але мы не хочам хаосу і анархіі. Можа, ёсць лепшыя рашэнні? Яшчэ не позна, каб зрабіць рэвізію прынятых захадаў і прызнаць памылкі. Усё ж сітуацыя была нечаканай для ўсіх, без памылак не магло абысціся. Але што варта зрабіць у доўгай перспектыве?

Трэба сказаць людзям праўду: праблема не знікне праз месяц або праз два. Стварэнне якаснай вакцыны зойме мінімум год, а значыць, нас чакае час фармакалагічнай бездапаможнасці мінімум да сакавіка 2021.

Падыходзячы да чалавечага жыцця як да найвышэйшай каштоўнасці, варта паклапаціцца пра групу рызыкі — асоб, старэйшых за 70 год, людзей з хранічнымі хваробамі. Ім сапраўды рэкамендаваны поўны каранцін.

Падставай жыцця павінна стаць гігіена, можа, людзі навучацца ўрэшце мыць рукі. Акрамя таго, прафілактыка штодзённых хваробаў, — усё гэта дапаможа мінімалізаваць распаўсюд каранавіруса.

Рэшта насельніцтва павінная як мага хутчэй вярнуцца на працу і ў школы. Можа, на «нізкіх абаротах» — 4 дні на тыдзень, можа, на змены, каб абмежаваць камунікацыю, перапоўненасць класаў і г.д.

Гэта даволі цяжка, але магчыма. Пры зменах — панядзелак/серада, аўторак/чацвер пяты дзень працы можна ў некаторых выпадках правесці з дому. Можа, фірмы не заробяць мільёнаў пры такой арганізацыі працы, але, прынамсі, змогуць пакрыць выдаткі пры зніжаным попыце.

Псіхалагічна мы таксама ад такога рашэння выйграем, чалавек — статкавая істота, ён патрабуе камунікацыі з іншымі людзьмі.

Ураду варта на год адмовіцца ад падаходных падаткаў, унёскаў на сацыяльнае страхаванне і ўвесці шмат паслабленняў для прыватных прадпрымальнікаў. Банкі мусілі б абмежаваць на год спагнанне працэнтнай часткі крэдытаў.

На жаль, на год трэба забыцца пра масавыя мерапрыемствы, імпрэзы, канцэрты, кангрэсы. Належала б абмежаваць і колькасць кліентаў у крамах, рэстаранах, прапарцыйна займанай прасторы.

Палёты, аўтамабільны і чыгуначны транспарт, аднак, трэба вярнуць, але каб кожны, хто перасякае мяжу, быў пратэсціраваны на каранавірус за свой кошт, не за дзяржаўны. Мы павінны праводзіць столькі тэстаў, колькі магчыма. Бясплатна для асоб з невялікім даходам, для тых, хто можа сабе дазволіць, — за іх уласны кошт, прапануе аўтар.

Гэтыя і іншыя рашэнні дазволяць людзям жыць далей, можа, не напоўніцу, але хоць як, мяркуе ён.

Комментарии23

Сейчас читают

Задержан член комиссии по возвращению4

Задержан член комиссии по возвращению

Все новости →
Все новости

Скандал в Британии: компания увольняет британских сотрудников, но нанимает белорусов9

В результате воздушной атаки по Киеву погибли шесть человек, есть раненые

Зеленский: Многие пункты были учтены в плане по Украине6

Белоруска в Литве получила водительское удостоверение с 11‑й попытки и рассказала, сколько это стоило8

В белорусской культуре нашлись еще одни «близнецы» — с одним портретом на двоих. Ошибка держалась десятилетиями10

Японец тайно от жены выиграл в лотерею почти $4 миллиона. Но все пошло не так3

На территории бывшего монастыря картезианцев в Березе хотят сделать музей и отель7

«Деньги ложить в коробочку, сдачу брать из нее». Возле Коссовского замка продают вяленую рыбу на доверие10

В Минске мальчик шел на тренировку и по дороге упал в Свислочь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Задержан член комиссии по возвращению4

Задержан член комиссии по возвращению

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць