Архіў

Навіны сьцісла

Драконаўскія папраўкі скіраваны супраць апазыцыі

21 чэрвеня палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэньнях. У дакумэнце працягнутыя да трох гадоў тэрміны накладаньня спагнаньня за эканамічныя правапарушэнні.

У кодэкс дададзена палажэньне аб адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне СМІ заканадаўства ад друку пасьля паўторнага на працягу году вынясеньня яму пісьмовага папярэджаньня. У такім выпадку на індывідуальнага прадпрымальніка будзе накладацца штраф у памеры ад 20 да 100 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — ад 100 да 500.

Узмацняецца таксама адказнасьць за нямэтавае выкарыстаньне замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Партызанка — задача абароны

Тэрытарыяльная абарона Беларусі заснавана на прынцыпах партызанскага руху, заявіў журналістам намесьнік начальніка Ўзброеных сіл па навуковай працы генэрал-маёр Юры Партноў. Войскі тэрытарыяльнай абароны Беларусі прызначаныя для дзеяньняў на часова захопленай ці пакінутай тэрыторыі, «каб ствараць актыўны фронт супраціву».

Мэтро — на летні графік

З 4 ліпеня па 31 жніўня менскае мэтро будзе хадзіць па летняму графіку, цягнікоў паменее. У будныя дні інтэрвалы між цягнікамі павялічацца да трох хвілінаў, у выхадныя — да чатырох хвілінаў. Увечары інтэрвалы ня зьменяцца.

Арыштаваны скурнік-вэнэроляг

Пракуратура распачала крымінальную справу (хабар) у дачыненьні да намесьніка галоўнага лекара Менскага скурна-вэнэралягічнага дыспансэру Эдуарда Ткачова. Яго затрымалі ў службовым кабінэце апэратыўнікі сьледчага аддзелу УУС Маскоўскага раёну. Паводле сьледчых, Ткачоў, які адказваў за гаспадарчую дзейнасьць, атрымаў хабар $800. Супрацоўнікі заяўляюць, што арышт кіраўніка выклікаў у іх шок, яны ня могуць паверыць у хабар.

Кожны трэці з сотавым

Колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі ў Беларусі перавысіла 3 мільёны чалавек. Абанэнтамі МТС зьяўляюцца 1,559 млн чалавек, «Velcom» — 1,39 млн, у кампаніі «Белсэл» — 93 тыс. абанэнтаў.

АГ, АШ; svaboda.org, interfax.by

Каментары

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?23

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек16

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць