Архіў

Навіны спорту

Бялькевіч сыходзіць са зборнай

Паўабаронца кіеўскага «Дынама» Валянцін Бялькевіч вырашыў больш не выступаць за нацыянальную зборную ды папрасіў галоўнага трэнэра Анатоля Байдачнага не выклікаць яго на кастрычніцкія матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету супраць Шатляндыі і Нарвэгіі.

32-гадовы футбаліст пракамэнтаваў рашэньне ў інтэрвію газэце «Прессбол»: «Я прыняў рашэньне, што ў наступным адборачным раўндзе выступаць за зборную ня буду. Калі ён пачнецца, мне пойдзе 34-ты год. Гады. А раз так, ня бачу ніякага сэнсу ўдзельнічаць у заключных матчах за зборную ў гэтым кваліфікацыйным цыклі, якія ўжо нічога не вырашаюць. Прыйшоў час саступіць дарогу маладым».

За нацыянальную зборную Валянцін Бялькевіч правёў 56 матчаў, забіў 10 галоў.

Кацюгу дыскваліфікавалі

15 верасьня дысцыплінарная камісія Міжнароднага саюзу канькабежцаў распаўсюдзіла заяву: у допінг-пробе беларускі Анжалікі Кацюгі падчас фіналу Кубку сьвету ў галяндзкім Гэрэнвэне былі знойдзены забароненыя прэпараты — тэстастэрон і нарандрастэрон. Кацюга дыскваліфікавана на два гады: яна прапусьціць Зімовую алімпіяду ў Турыне і пазбаўлена залатога мэдаля, заваяванага на дыстанцыі 500 м на Кубку сьвету па канькабежным спорце. Спартоўка абскардзіла вэрдыкт.

«Тарпэда-СКА»: вяртаньне

Менскі футбольны клюб «Тарпэда-СКА» датэрмінова, за пяць тураў да фінішу, заваяваў пуцёўку ў першую лігу беларускага чэмпіянату. У мінулыя выхадныя «аўтазаводцы» перамаглі ў гасьцях «Палесьсе» з Мазырскага раёну. Яшчэ летась «Тарпэда» гуляла ў вышэйшай лізе айчыннага чэмпіянату, але празь юрыдычныя і фінансавыя цяжкасьці мусіла пачаць сэзон у другой лізе.

Скураны мяч

Каманда са Стоўпцаў перамагла на агульнанацыянальных спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч». Фінальныя спаборніцтвы праходзілі ў Воршы, на гарадзкім стадыёне. Другое месца заняла каманда «Прынёманскі», трэцяе — «Крышталь» (Менск). Спаборніцтвы «Скураны мяч» нарадзіліся ў СССР 40 гадоў таму і карысталіся шалёнай папулярнасьцю.

АР; football.by, pressball.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі35

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль нанёс удары па сталіцы Емена. Адной з цэляў быў прэзідэнцкі палац2

Чаму беларусам не варта шукаць нацыянальную ідэю93

З расійскага палону вярнулі экс-мэра Херсона, выкрадзенага расіянамі ў пачатку вайны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі35

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць