Архіў

Адам Глёбус

Сыс і сорам

У прысутнасьці Анатоля Сыса адчуваўся разьліты ў паветры сорам. Здавалася б, мусіў прысутнічаць гонар, такі крышку нахабны, зь лёгкім водарам гарэлкі, вайскова-мужчынскі гонар… Не! Саладкаваты, вінны, крыху клейкі дух сораму выпарваўся з Сыса. Сорам за яго, сорам за сябе, сорам за нашу беларушчыну… Каб пазбыцца гэтага свайго сораму, Сыс і кнігу сваю апошнюю называў «Ягамосьць», толькі выйшла тая кніга адно ў зборніку, а зборнік той Анатоль пасаромеўся назваць «Ягамосьць» і назваў «Сыс».

Дубавец і Вострая брама

Калі Дубаўцу сказаць, што ягоная беларушчына не зусім беларушчына, ён не зразумее. Растлумачу… Беларушчына Дубаўца «благоприобретенная», а не «прирожденная». Абедзьве беларушчыны добра, а ня блага. Абедзьве маюць права на існаваньне. «Благоприобретенная» беларушчына ў наш час нават больш папулярная і запатрабаваная, бо яна больш амэрыканская, больш савецкая, больш дзяржавастваральная, больш прагматычная, больш канструктыўная… Толькі ў тым паэтычным нацыяналізьме, які часам ідэалізуе Дубавец, прыроджаная беларушчына першасная, а набытая — другасная. Праз гэтую супярэчнасьць Дубавец ня можа рухацца паступальна, а бяжыць па коле і выпадае з актуалій. Каб рухацца паступальна, Дубаўцу варта было адмовіцца ад рамантызацыі нацыяналістычных сьветаглядаў, дзе антрапалёгія, зь яе голасам крыві, дамінуе. Трэба было паглядзець на сьвятую Вострую браму з боку Эўропы, з боку Вільні, а ня з боку Шумску ды Кемялішак. А кніга Сяргея Дубаўца «Вострая брама» — гэта погляд на сьвятыні з дупла сухадрэвіны.

Дзятліковіч і рок-н-рол

Калі музычны журналіст піша пра гурт накшталт «N.R.M.», ён у падтэксьце пакідае сваю шчырую любоў да «REM». Такі і хваліць «N.R.M.», і аналізуе іх творчасьць, і падтрымку рэклямную арганізоўвае, але любві сапраўднай не схаваеш, любоў да «REM» тырчыць як цьвік у боце. У кнізе Дзятліковіча «Іх «Мроя». Іх «N.R.M.» любві да «REM» няма. Нават дзіўна робіцца. Ну хіба можна так любіць «Мрою»? Ну хіба можна так захапляцца «N.R.M»? Можна! Кніга — доказ гэтай любві.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС5

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса1

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме2

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае2

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць