Архіў

У Лунінцы адаптаваліся

У гарадку — пекны вакзал, нябедны музэй і шматколерная незалежная газэта «Інформ-прагулка». Няма ў Лунінцы шахматнага клюбу, дарма што прыхільнікаў Каісы хапала заўсёды — і «за польскім часам», і ў савецкім тумане. Напрыклад, нямала шахматыстаў сярод рабочых мікашэвіцкага «Граніту»: яны там ладзяць свае спартакіяды.

Гутарачы зь летапісцам лунінецкіх шахмат Вадзімам Жылком, разумееш, як шмат залежыць ад асобы. Жыў у Мікашэвічах трэнэр Уладзімер Хіргій — і яго выхаванцы Слава Дутчак, Алег Ліцкевіч заваёўвалі мэдалі на абласных спартакіядах. Зьехаў Хіргій на Магілёўшчыну — жыцьцё сьціхла. Цяперашнія трэнэры — «прагматыкі»: ігнаруючы культурны падмурак шахмат, «дрэсіруюць» вучняў, убіваючы ў галовы нацэленасьць на вынік. Але вынікаў не відаць і праз лупу.

Уключэньне шахмат у праграму гарадзкіх сьвятаў ды мэмарыялы партызана Кулакевіча, якія штовесну ладзяцца пад эгідай раённага ўпраўленьня спорту ў розных кутках рэгіёну, — вось і ўсе яркія падзеі.

Калі мала прасторы для практыкі, шахматысты вынаходзяць сродкі для дыстанцыйных зносінаў… Раней хлопцы з гуртка пры цэнтры дзіцячай творчасьці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах БТ, што ладзіла Кіра Зварыкіна ў праграме «Пра шахматы і шахматыстаў». Адзін зь пераможцаў тых конкурсаў — шматразовы чэмпіён раёну Ўладзіслаў Каташук — стаў кампазытарам і вядомым у Берасьці трэнэрам.

Сёй-той у Лунінцы гуляе празь перапіску, аднак перапісачнікаў — жменька. Затое жыве ў горадзе Сяргей Сахвон, які пераклаў на беларускую мову аўстралійскую шахматную праграму, вывесіўшы спасылку на сваім сайце. «Чаму менавіта аўстралійскую? Я паспрабаваў папрактыкавацца ў перакладзе чаго-небудзь на беларускую мову», — тлумачыць сп.Сахвон. Гэтым «чым-небудзь» і аказалася «KchessElite» работы Роба Макдонэла.

У 1990-я нямала чытачоў прыцягнуў шахаддзел у раённай газэце «Лунінецкія навіны», а цяпер В.Жылко ладзіць аж VIII конкурс рашэньня і складаньня задач у «Інформ-прагулцы». Свае творы ў Лунінец дасылаюць кампазытары з паловы сьвету, ад Берасьця да Магадану; вядома, рашальнікам такая разнастайнасьць даспадобы.

Чым ганарацца лунінецкія аматары шахмат, дык гэта выдавецкімі справамі. З пачатку 1990-х у мястэчку накладам 100 асобнікаў выходзіць адзіны ў краіне бюлетэнь па шахматнай кампазыцыі «Альбино». Тутсама выдаюцца брашуры мясцовых аўтараў на шахматную тэму: «Дзьве музы», «Кропка на шахматнай карце». Як дадатак да «Альбино» сёлета выпушчаны і зборнічак задач Мікалая Наруця, праблеміста з Плешчаніц.

Так, шахматна-шашачны клюб — не самамэта. Як кажа сп.Жылко, «безь яго неяк адаптаваліся». У кастрычніку ён плянуе правесьці чарговы чэмпіянат раёну па шахматах і шашках на базе гуртка «Фэрзь», з дапамогай райвыканкаму.

Дзе загрузіць белмоўную шахматную праграму: http://luninetsm.at.tut.by/chess.html.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць