Архіў

Лесапавал і кошыкі

Раніца. У маласіценскім лесапункце — урачысты сход. «Полацаклесу» — 75 гадоў. Выступае начальнік лесапункту:

— Цяпер наша аб’яднаньне перажывае ня лепшыя часы…

Народ маўчыць.

— Але справы не зусім кепскія, — падпускае аптымізму галоўная бухгальтарка. — Гэты год «Полацаклес» скончыў з прыбыткам 175 млн рублёў.

Народ маўчыць.

— А яшчэ трэба сказаць, — завяршае выступ мясцовы пажарны, — дысцыпліна ў нас кульгае. А тут скарачэньні ідуць…

Маўчаньне павісае ў паветры, агромністае, як варожы цэпэлін.

— Пытаньні? — начальнік пільна аглядае залю.

— Ясна, — выдыхае нехта з далёкіх радоў, — пайшлі ў лес.

Грамада шумна ўстае, бярэ бэнзапілы, шуфлі ды «ссабойкі» і брыдзе да гаражу, па машынах.

Што «Полацаклес» перажывае ня лепшыя часы, даўно не навіна. Заробкі па 100—200 тысяч, няспынныя паломкі, пажары, калецтвы. Начальства перакананае, што галоўная праблема — хранічнае невыкананьне пляну нарыхтовак. Вінавацяць «нэгатыўныя зьявы», кадыфікаваныя ў дырэктыве №1, сьпірт «максімку». Аб тым, што ўся сыстэма «Полацаклесу» (і яшчэ тузіна такіх жа «…лесаў» па Беларусі) стратная ў прынцыпе, мала хто задумваецца.

Насамрэч тое, чым займаецца «Полацаклес», на любой з моваў Эўразьвязу называецца «барбарскае вынішчэньне нацыянальнага багацьця». Нават не даючы спушчанага зь Менску пляну, аб’яднаньне штогод вывозіць з тутэйшых лясоў 4,5 тыс. вагонаў дрэва. Ільвіная доля «круглякоў» ідзе за капейкі на экспарт, астатняе — на фанэрныя, мэблевыя й цэлюлёзна-папяровыя прадпрыемствы «Беллеспраму». Хвойны лес павінен сьпець 70 гадоў, а яго высякаюць у 20—30 (цяпер валяць якраз пасаджанае за Машэравым) — і гэта нікога не хвалюе. Лясныя дзялянкі пасьля такое высечкі выглядаюць апакаліптычна — быццам пасьля бамбардзіроўкі мэтэарытамі. Уздоўж дарог на пнішчах застаюцца толькі драўляныя вышкі — там начальства, што прыяжджае з абласнога цэнтру ці сталіцы, палюе на дзікоў. Праз колькі дзесяцігодзьдзяў беларускі лес ператворыцца проста ў закінутую прамзону, зарослую падлескам.

Каму ж выгадны Вялікі Беларускі Лесапавал?

Вугорцам, якія робяць зь беларускай хвоі ды бярозы мэблю, а потым вязуць прадаваць сюды. Італьянцам, якія лушчаць беларускую асіну і плятуць са стружкі цудоўныя сувэнірныя кошыкі для турыстаў. Нарэшце, фінам, якія вывозяць сырую драўніну ў краіны Балтыі, Заходнюю Эўропу — розьніца ў цэнах ад 1,5 да 3-х разоў, а хто ў нас выдае ліцэнзіі на такі гандаль, мы добра ведаем.

Няўжо Госпад Бог даў Беларусі такія бары, гаі ды пушчы, каб сячы іх на вываз ці зводзіць на шпалы?.. Няўжо беларусы ня ўмеюць самі пілаваць, габляваць, цясьлярыць ды плесьці кошыкі?

Мінімальная замена сыравіннага канвэеру на алешчынскай эстакадзе — тартакі. Піловачнік на сусьветным рынку прынамсі ўдвая даражэйшы за круглае дрэва — дык можна хаця б скараціць маштабы высечкі.

Яшчэ лепш — мэблевая фабрыка. І аб’ём драўніны расходуецца на парадак меншы, і прыбытак дасьць большы, і працоўных месцаў дабавіць, і заробкі павысіць.

А зусім цудоўна — майстэрні па вырабе сувэніраў, абсталяваньня для агратурызму, тых жа кошыкаў для садавіны, ды хоць кітайскіх палачак для ежы. Тады беларускі лес зможа вольна ўздыхнуць на поўныя грудзі й спакойна сьпець да свайго часу.

Натуральна, ёсьць толькі адзін шанц уратаваць беларускую дрэваапрацоўку. Перамагчы ў 2006-м.

Малое Сітна

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць