Архіў

У беларусаў — добры гумар, у расейцаў — глямур

Андрэй Курэйчык склаў сцэнар для расейскага бомба-фільму.

«Наша Ніва»: Дэбютуеце ў кіно?

Андрэй Курэйчык: Так, я усё лета адпрацаваў у Маскве. Галоўны прадусэр стужкі — генэральны дырэктар Маскоўскага кінафэстывалю Рэнат Даўліцьяраў, ёсьць прадусэры і зь міхалкоўскай кампаніі «Тры Т». Месяц я пражыў у Доме вэтэранаў кіно. Там мяне замкнулі, прывезьлі кампутар, прынтэр — і я на працягу некалькіх тыдняў даводзіў сцэнар. Здымаць будзе Аляксандар Стрыжэнаў («180 і вышэй», «Упасьці ўверх»). Фільм мае вялікі бюджэт для камэдыі — 1,5 млн. Заплянаваны здымкі ў Нью-Ёрку, Маскве.

«НН»: Сцэнар Вы самі прапанавалі расейскім вытворцам?

АК: Мая п’еса «Выканаўца жаданьняў» трапіла прадусэру Аляксандру Алейнікаву. Было два варыянты: ці яны проста купляюць правы на п’есу і сцэнар пішуць маскоўскія сцэнарысты, ці я сам складаю кінасцэнар. Пасьля таго як я напісаў частку сцэнару, мне далі карт-блянш.

«НН»: Але ж «Выканаўца жаданьняў» — просьценькая караценькая п’еса…

АК: Сцэнар адрозьніваецца на 95 адсоткаў. Пазычаны толькі ход ператварэньня жанчыны ў мужчыну і наадварот. Усё астатняе кардынальна зьменена.

«НН»: А не баіцеся расейскай глямурнай няпраўды?

АК: Галівуд таксама здымаў суцяшальныя фільмы ў часы Вялікай дэпрэсіі: людзі выкідваліся з вокнаў, а на экране панавала раскоша. Мастацтва не абавязана вырашаць праблемы грамадзтва. Яно мусіць альбо шчыра гаварыць пра іх, альбо адводзіць ад іх.

«НН»: А ці ёсьць у фільме беларускія элемэнты?

АК: Зь Беларусі прыўнесены гумар. І тыя жарты, якія я запісаў, я чуў тут. Калі браць культурныя архетыпы, то быў даволі жорсткі адбор. Ад беларусаў — добры гумар, ад расейцаў — глямурная рэальнасьць, дзе ўсё і адбываецца.

«НН»: А ў Беларусі паступалі прапановы на пастаноўку фільмаў паводле вашых твораў? Ці існуе забарона?

АК: Мы распачыналі працу з Аляксандрам Яфрэмавым. Быў сцэнар з Уладзімерам Янкоўскім. Але гэты фільм паводле сцэнару высокабюджэтны, праца пакуль ляжыць. Я ня думаю, што на «Беларусьфільме» магчымы запуск майго сцэнара.

«НН»: З палітычных прычынаў?

АК: У Маскве, калі сцэнар купляецца, табе выплачваецца сума, запісаная ў дамове, дзе ўсе абавязкі ясна пазначаныя. Табе ствараюць умовы: здымаюць гатэль, даюць тэхніку, аплачваюць харчаваньне. Прадусэры зацікаўленыя, каб быў добры сцэнар: тады фільм прынясе прыбытак. На «Беларусьфільме» грошы спускаюцца зьверху, і ідзе справаздача, што «іх скарысталі». Сцэнарыст — чалавек, якім усе панукваюць…

«НН»: Але ж вы з прадусэрамі абмяркоўвалі кожную рэпліку, кожную сцэну. Ці ж гэта не ідэалягічны ціск?

АК: Прадусэры — удзельнікі творчага ядра, якія душой хварэюць за фільм. У іх няма пазыцыі: «Мы галоўныя самадуры». Прапановы — каб зрабіць найлепшы фільм. У Беларусі нікога не цікавіць, пра што фільм, як ён будзе прадавацца, у якіх кінатэатрах будзе ісьці.

«НН»: Месца ў Беларусі сцэнарыстам не знаходзіцца. Ці магчыма выправіць такую сытуацыю?

АК: Усё выпраўляе нармальны здаровы рынак — тэатральны, сцэнарны, рынак фільмаў. Паколькі ў Беларусі рынку такога няма, ні ў адной галіне мастацтва людзі ня могуць сябе праявіць. Пакуль ёсьць дзяржаўная манаполія, дзяржава будзе па-валюнтарысцку пазначаць, з кім яна будзе працаваць, а з кім — не. Ляяльным яна будзе даваць працу — незалежна ад таго, таленавіты чалавек ці бяздарны. А рынак зыходзіць зь якасьці: добры прадукт прадаецца, кепскі — не. Пакуль ня будзе рынку, паляпшэньня ня будзе.

«НН»: А ёсьць жаданьне папрацаваць у Беларусі і зь беларускай фактурай?

АК: Канечне. Сцэнар, над якім я зараз працую, зьвязаны зь беларускімі рэаліямі, дзеяньне адбываецца ў глыбінцы…

Гутарыў Андрэй Расінскі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве5

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху1

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы8

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве5

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць