Архіў

З усёй краіны

Культсаветнікаў — у вёску, на «трудгуж»

Тры працоўныя дні запар, пад лістападаўскія шчыльныя туманы і амаль мінусавую тэмпэратуру, супрацоўнікі ўсіх чатырох паверхаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзіцячай мастацкай школы, гарадзкога Дому культуры па позьве аддзелу культуры райвыканкаму шчыравалі на палетках аддаленых адсталых сельгаскаапэратываў па ўборцы цукровых буракоў — гэткі «трудгуж» сёньняшніх дзён. Працавалі да прыцемку без абеду і нават мізэрнага заробку. А між іншым, у тутэйшай вёсцы Сорагі пражывае 336 чалавек ва ўзросьце 16—60 гадоў — працаздольных, толькі пры заробку палявода на «падхопе» ў 10—20 тысяч рублёў за месяц няма ім ніякай ахвоты мерзнуць у полі.

Міхась Кутнявецкі, Слуцак

Аскепкі мінуўшчыны з-пад сьнегу

Даўняя савецкая прымета: пачалі капаць гарадзкія вуліцы — хутка зіма — зноў спраўджваецца ў Воршы. Днямі пачаліся буйнамаштабныя земляныя работы па пракладцы цеплатрасы ад ЦЭЦ да мікрараёну Раніца. Яна якраз пройдзе па тэрыторыі Зааршыньня, дзе з ХVI ст. месьціўся гарадзкі рынак (ён, дарэчы, і цяпер там). Хоць кіраўніцтва «Віцебскаблэнэрга» й падпісала дамову з Інстытутам гісторыі НАН на археалягічнае назіраньне, але ўмовы працы археолягаў ды іхніх памочнікаў ня надта прыдатныя, пад сьнегам ня ўсё ўбачыш. Пачалося й будаўніцтва 10-мэтровага пешаходнага мосту цераз роў па вуліцы Замкавай. Стары драўляны разабралі яшчэ ў 1997 г. На невялічкім мураваным мастку пачатку ХХ ст., што знаходзіцца побач, неаднойчы здараліся аварыі. Яшчэ адзін аб’ект, які вымагае археалягічнага нагляду, — тэрыторыя былога езуіцкага калегіюму. Але на плянамерныя раскопкі заўсёды не хапае грошай.

«І адчуеш — радзіма…»

Экспазыцыя пад такой назвай працуе ў гарадзкой выстаўнай залі. На ёй прадстаўлена каля 50 карцін, створаных удзельнікамі літаратурна-мастацкага пленэру, які ўлетку быў прымеркаваны да 75-х угодкаў Уладзімера Караткевіча. Выстава будзе доўжыцца да Калядаў.

Перайшлі на баявы лісток

Бюлетэнь «Народны фронт» пачала выдаваць аршанская суполка партыі БНФ. Незарэгістраванае выданьне нагадвае ўлётку, бо ўяўляе сабою адзін аркушык фармату А4. Пасьля закрыцьця летась недзяржаўнай газэты «Телевестник» Ворша засталася безь незалежнага друкаванага выданьня.

Яўген Жарнасек, Ворша

Нашчадкі Гарэцкага

Выйшаў першы нумар незарэгістраванага літаратурнага альманаху «ЎзГорак». У ім маюць друкавацца творы горацкіх аўтараў у розных жанрах. Альманах, 8 бачынаў фарматам А4, выдаецца на грамадзкіх пачатках журналістамі Эдуардам Брокаравым (рэдактар) і Дзям’янам Франкоўскім (тэхнічны рэдактар). Асноўнае патрабаваньне да аўтараў матэрыялаў — пісьменнасьць і цывілізаванасьць. Пакуль мова часопісу — расейская, але творы на беларускай будуць публікавацца ў першую чаргу.

Эдуард Брокараў, Горкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная6

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні27

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная6

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць