Архіў

Кампутарны міраж і бэтонная рэчаіснасьць

Калі ісьці вуліцай Ракаўскай да Нямігі, у квадратным праёме велізарнага дому, што стаў упоперак вуліцы за брэжнеўскім часам, перад вачыма паўставаў унікальны прыгожы гарадзкі пэйзаж — на пакатым схіле старыя муры, старыя дамы, старыя дахі і над імі, як галоўнае ўпрыгажэньне, — барочныя формы адноўленага касьцёлу…

Усё зьмянілася з будаўніцтвам паркінгу на Нямізе. Першашапачаткова прапанаваная лёгкая этажэрка, якую было б не шкада разбурыць праз 10—15 год, ператварылася ў нешта манумэнтальнае па канструкцыі і разнароднае па стылі. Нібыта ідучы насустрач прыхільнікам зьберажэньня даўніны, верхнія паверхі з боку Нямігі стылізавалі пад нейкую абстрактную псэўдагістарычную забудову.

У СМІ тыражуюць адну і тую ж карцінку. Фатаздымак часткі Верхняга гораду, як ён выглядаў са сходаў, што вядуць з вуліцы Ракаўскай да Нямігі, з умантаваным у яго кампутарным відарысам паркінгу. Подпісы сьцьвярджаюць, што «такім будзе паркінг на Нямізе». Нам абяцаюць бутафорскую падробку пад «гісторыю», па стылі не падобную да сапраўднай Нямігі, дзіўным чынам узьнятую над двума сучаснымі паверхамі.

На мантажы паркінг засланіў ня ўсё сапраўднае гістарычнае — над ім узвышаюцца катэдральны касьцёл і частка шараговай забудовы, што вельмі ўпрыгожвае панараму. Але ў рэчаіснасьці ўжо пабудаваны паркінг закрыў від на ўсю гістарычную забудову з касьцёлам! Маляўнічая панарама Верхняга гораду з ракаўскага напрамку страчана цалкам і канчаткова. Сучасныя кампутарныя праграмы дазваляюць дакладна прааналізаваць, як выглядае аб’ект, што праектуецца, у спалучэньні з існуючай забудовай з розных ракурсаў і нават у руху. Імі неабходна карыстацца. Няма сумненьня, што, калі б праект суправаджалі дакладныя кампутарныя ілюстрацыі выгляду паркінгу ў горадабудаўнічым кантэксьце, той яго варыянт, які будуецца, ня быў бы ўзгоднены і зацьверджаны. Было б знойдзена больш карэктнае рашэньне.

Ці паслужыць гэты трагічны для старога Менску выпадак добрым урокам на будучыню?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць