Грамадства107107

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў

Дзяўчына з Баранавічаў, якая паспяхова скончыла медінстытут, падзялілася ў тыктоку сваім адчаем: яе на пяць гадоў адпраўляюць у вёску, дзе яна, без досведу, будзе адзінай доктаркай. А яшчэ ёй трэба неяк уладкаваць жыллё і купіць машыну.

Дзяўчыне 24 гады. Яна кажа, што калі ў 17 гадоў паступала ў медыцынскі, то не па сваёй волі пайшла па мэтавым накіраванні.

«На той момант я не ведала, што такое мэтавае. І цяпер, праз час, я пажынаю плады гэтага. І гэта вельмі цяжка, што я, груба кажучы, буду тыпу раб, калі так можна сказаць. І адзінае, чаго я хачу, гэта быць проста свабодным чалавекам у XXI стагоддзі», — у роспачы кажа яна.

Дзяўчына расказвае, што хацела б застацца ў родным горадзе, тут хапае вакансій, ёсць сваё жыллё, а там, куды яе адправілі, у яе няма нічога.

«Я буду працаваць у вёсцы, дзе я буду адзіны доктар. Я недасведчаная, па сутнасці. Да гэтай вёскі яшчэ трэба дабрацца. Так, мне дадуць кватэру, але яна будзе цалкам пустая. Мне трэба знайсці машыну. Добра, што ў мяне ёсць правы, але мне трэба ўсё роўна знайсці машыну, каб ездзіць у гэтую вёску. І я не магу адтуль сысці. Увогуле, не магу. Гэта жахліва. Мне здаецца, я ўжо цяпер разумею, што я губляю сваё жыццё. І, груба кажучы, толькі пасля 30 гадоў я пайду туды, куды хачу», — скардзіцца маладая доктарка.

Яна кажа, што праз такое яе матывацыя заставацца ў прафесіі вельмі ўпала. Хаця праца ёй падабаецца.

Скасаваць гэты кантракт дзяўчына не можа — даводзіць, што гэта каштуе 90 тысяч рублёў.

«Я проста хачу быць свабодным чалавекам, як мінімум, я хачу застацца ў сваім горадзе, у сваім жыллі. Гэта проста жахліва», — у адчаі скардзіцца яна.

Каментары107

  • інфантылізм
    08.07.2025
    Самая адметная рыса сёняшней моладзі.
    Жыццё яна губляе, божачкі. Кватэру далі без канапы.
  • Жвір
    08.07.2025
    Якія цяжкасьці ! ахрэнець ! Вой,.. а ты ж яшчэ й у войску не служыла...
  • Ёсік
    08.07.2025
    Добра, калі праз 5 гадоў. Лукашысцікі жадаюць 10 гадоў зрабіць. Гэта савок, які сядзіць у глуздах лукашэнкі, і яму гэтае спадабаецца, таму і праецыруе ўсё на жыхароў Беларусі.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць