У Курапатах зноў скралі крыж польскім афіцэрам: ён прастаяў усяго тры дні
Пра тое, што крыж знік, паведаміў старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі.
Крыж быў усталяваны тры дні таму пры ўдзеле Уладзіміра Раманоўскага, палітвязня савецкіх часоў Сяргея Ханжанкова і грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, ініцыятаркі змагання супраць«Бульбаш-хола» .
Гэта ўжо другі выпадак, калі крыж знішчаецца ці знікае. Першы раз памятны знак афіцэрам польскага войска з’явіўся ў Курапатах 29 кастрычніка і быў скрадзены на наступны дзень. Адзін з ініцыятараў усталявання, даследчык Курапатаў Ігар Кузняцоў звінаваціў у гэтым актывістаў
Ініцыятыва па ўсталяванні такога знака сустрэла крытыку з боку некаторых людзей, бо дакладна невядома, ці пахаваныя ў Курапатах забітыя бальшавікамі польскія афіцэры. Цяпер актывісты рыхтуюцца ўсталёўваць крыж у трэці раз
Каментары