Грамадства11

Андрэй Гайдукоў напісаў з турмы

Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо не мінскі, а віцебскі адвакат.

Да пачатку снежня Андрэя Гайдукова трымалі ў мінскім СІЗА КДБ, а цяпер ён у віцебскім СІЗА № 2. Так што замена адваката цалкам лаічная, лічыць маці зняволенага Вольга Гайдукова:

«Ён просіць адвакатку віцебскую, якая была першая ў яго. Напісаў заяву следчаму, каб яе прадставілі. Менавіта яе! У нас і пагадненне складзена, даўно яшчэ — адразу пасля затрымання.
Але ж потым яго ў Мінск кінулі… Яму цяжка ў ізалятары аднаму, дык адвакатка з Віцебска прыйсці да яго зможа, пагаварыць».

Вольга Гайдукова апавяла, што нарэшце атрымала першы ліст ад сына — пакуль што адзіны за ўвесь час ягонага зняволення. Ліст напісаны яшчэ з мінскага СІЗА,:

«Нейкі такі ліст… сумны крыху. Ён піша накшталт таго, што фальсіфікацыі даходзяць да абсурду, ну і ў такім духу.
Змрочны такі ліст. Ці мне падаецца? Дачка кажа, што нармальны. Ліст адправілі 3 снежня, а пісаў ён яго 29-га. Нічога там не закрэслена. І ў канцы Андрэй піша: „Жыве Беларусь!“ Гэта ён верны сабе, малайчына! Усё-ткі сіла духу ў яго ёсць!»

Андрэй Гайдукоў пад вартай ужо амаль месяц.
Яго затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Паводле афіцыйнага паведамлення КДБ, ён быў затрыманы «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць