Ежа55

Расійскі сок аказаўся занадта нахімічаным

Орган па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг і персаналу Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі (БелДІМ) адмовіў у выдачы сертыфікату адпаведнасці імпарцёру ТАА «МаксПродТорг» на партыю соку, нектару і морсу вытворчасці ТАА «Гандлёвы Дом «Лера» (РФ).

У выніку ўвезеная на тэрыторыю Беларусі расійскі прадукцыя не можа быць рэалізаваная насельніцтву. Пад фактычную забарону трапіў сок гранатавы адноўлены неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», сок фейхоа адноўлены асветлены пастэрызаваны «Kral Premium», нектар чарнічны неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium, нектар журавінавы неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», сок кізілавы неасветлены адноўлены пастэрызаваны «Kral Premium», морс ягадны збор з журавін, чарніц, ажыны, чорнай парэчкі пастэрызаваны «Kral Premium», нектар шыпшынавы неасветлены пастэрызаваны «Kral Premium», нектар ажынавы з мякаццю пастэрызаваны «Kral Premium», нектар з манга з мякаццю пастэрызаваны «Kral Premium», сок айвовы адноўлены асветлены пастэрызаваны «Kral Premium».

Як паведамляе Міністэрства гандлю Беларусі, падставай для адмовы паслужылі вынікі праведзеных тэстаў, у выніку якіх выяўленая неадпаведнасць прадукцыі ўстаноўленым у Беларусі патрабаванням. Як паказалі тэсты, у соках, нектарах і морсах перавышанае ўтрыманне аксіметылфурфурола, кансервантаў (сарбінавай кіслаты), кансервантаў (бензойнай кіслаты) і сінтэтычных фарбавальнікаў Е 122 і Е 102.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»3

У Маладзечне адкрываюць завод, дзе будуць выпускаць прадукт, пра які вы не чулі2

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»5

У Польшчы распавялі пра затрыманага беларускага шпіёна

Што рабіць бацькам, калі іх дзіця цкуюць у школе, каб булінг не скончыўся трагедыяй? Тлумачыць псіхолаг6

Кім быў Эль Менча, самы шуканы наркабарон Мексікі, якога забілі ўчора ў ходзе спецаперацыі ў штаце Халіска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»16

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць