Спорт55

Польскі алімпіец: Ціхан ужываў допінг

Польскі алімпійскі чэмпіён у кіданні молату Шыман Зюлкоўскі сказаў Gazecie Wyborczej, што беларускія спартоўцы былі заслужана пазбаўленыя алімпійскіх медалёў за ўжыванне допінгу.

На гэтым тыдні Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна абвясціў пра пазбаўленне ўзнагародаў чатырох медалістаў Алімпіяды ў Афінах 2004 года, у тым ліку беларусаў: бронзавага медаля пазбавілі кідальніцу дыску беларуску Ірыну Ятчанку, а малатабойца Івана Ціхана срэбра.

«Справядлівасць перамагла, і я спадзяюся, што гэта не канец выкрывання тых, якія былі перакананыя, што ім сышло з рук», — сказаў Зюлкоўскі.

Паводле Зюлкоўскага, якога ў свой час трэніраваў беларус Пётр Зайцаў, і які з гэтай прычыны ездзіў у Беларусь на трэніроўкі, падрыхтоўка і паводзіны беларускіх лёгкаатлетаў неаднаразова схілялі яго да думкі, што яны ўжывалі допінг.

«Калі хтосьці не хацеў, каб яго правяралі на допінг, дык раз на год даваў хабар і яго не чапалі. Яго або не абследавалі, або папярэджвалі, і ён знікаў.

Так было, напрыклад, з Вадзімам Дзевятоўскім. Увечары ён нечакана сказаў, што яму трэба ў Маскву. Не было яго суткі. Раніцай прыехала антыдопінгавая камісія.
Калі ён вярнуўся, дык нават не ведаў, колькі каштаваў квіток, а казаў нам, што ехаў цягніком. Ён загаворваў нам зубы» — сказаў Зюлкоўскі.

Зюлкоўскаму запомніўся таксама адказ Ціхана на ягонае пытанне, адкуль у таго след ад уколу каля пупка. «Гэта ад спражкі паса» — меўся адказаць беларус.

Зюлкоўскага таксама здзіўляла падрыхтоўка Ціхана.

«Ніхто пры здаровым розуме не сядзіць дома, калі можна зарабіць хоць бы тысячу даляраў на спартовых спаборніцтвах.
А бывала, што Іван за ўвесь сезон выступаў толькі ў чэмпіянаце Беларусі, як гэта здарылася перад Алімпіядай у 2008. Тады ён атрымаў найлепшы вынік у свеце — 85,51 метра» — адзначыў польскі лёгкаатлет.

Малатабоец Шыман Зюлкоўскі — адзін з найбольш вядомых польскіх лёгкаатлетаў, залаты мэдаліст Алімпіяды ў Сыднэі ў 2000 і чэмпіён сьвету ў 2001.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей55

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень5

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей55

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць