Грамадства55

Ліквідуюць «Супольнасьць»

Суд прызначаны на пятніцу, 13 ліпеня.

Пэрспэктыва закрыцьця навісла над чарговай грамадзкай арганізацыяй – Менскім гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем «Цэнтар Супольнасьць». Суд прызначаны на пятніцу, 13 ліпеня.

Старшыня Рады арганізацыі Сяргей Мацкевіч атрымаў з Менскага гарадзкога суду копію іскавай заявы гарадзкога ўпраўленьня юстыцыі, якое патрабуе прыняць рашэньне аб ліквідацыі «Цэнтру Супольнасьць». Паводле начальніка ўпраўленьня юстыцыі Мікалая Зялёнкі, які падпісаў заяву, арганізацыя не адказвала на лісты й папярэджаньні, мела ў складзе Рады чалавека, не прапісанага ў Менску, і «на протяжении длительного времени ... осуществляет действия, связанные с участием в деятельности незарегистрированных общественных организаций – Ассамблея неправительственных демократических организаций».

Сяргей Мацкевіч лічыць: «Сапраўдным матывам ёсьць не фармальная адсутнасьць адказаў на лісты, якія мы папраўдзе не атрымлівалі, а кірунак на ліквідацыю ўсіх дэмакратычных арганізацыяў і ціск супраць іхных актывістаў».

«Цэнтар Супольнасьць» заснаваны ў 1995 годзе з мэтаю спрыяць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў нашай краіне. Сярод заснавальнікаў – такія грамадзка-культурныя й палітычныя дзеячы, як Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Генадзь Сагановіч і іншыя. Арганізацыя правяла мноства асьветных, навуковых, маладзёвых, культурніцкіх праграмаў, а таксама ўдзельнічала ў вылучэньні назіральнікаў падчас выбарчых кампаніяў, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць