Эканоміка

Кіраўніцтва МВФ заслухае справаздачу аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы

Справаздача місіі Міжнароднага валютнага фонду па трэцім постпраграмным маніторынгу эканомікі Беларусі будзе разгледжана сёння ў Вашынгтоне на пасяджэнні Савета дырэктараў МВФ.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў беларускім офісе фонду.

Трэцяя місія МВФ па постпраграмным маніторынгу пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана працавала ў Беларусі 18–29 кастрычніка.

На выніковым брыфінгу Хофман заявіў, што ўмоў для адкрыцця новай крэдытнай праграмы МВФ у Беларусі пакуль няма.

«Для перамоў па магчыма новай праграме па-ранейшаму неабходна згода ўсіх службовых асоб, у тым ліку на самым высокім узроўні, наконт усёабдымнага пакета мер эканамічнай палітыкі, які атрымае дастатковую падтрымку з боку краін — членаў МВФ», — падкрэсліў кіраўнік місіі.

У МВФ лічаць неабходным, каб такі пакет мер прадугледжваў паслядоўную палітыку, скіраваную на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці, і абавязацельства рэалізоўваць глыбокія структурныя рэформы.

Паводле меркавання МВФ, ключавыя структурныя рэформы павінны ўключаць: лібералізацыю цэн, умацаванне права прыватнай уласнасці, распрацоўку стратэгіі рэструктурызацыі і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў і ўвядзенне адрасных сацыяльных дапамог, а таксама дапамог па беспрацоўі для абароны найболей уразлівых слаёў насельніцтва.

Акрамя таго, місія МВФ прыйшла да высновы, што заўчаснае змякчэнне ўладамі Беларусі грашова-крэдытнай палітыкі ў канцы першага паўгоддзя 2012 года ўзмацніла націск на цэны і абменны курс.

На думку МВФ, для забеспячэння стабільнасці эканомікі ўладам Беларусі неабходна «праводзіць больш рашучыя меры эканамічнай палітыкі».

Дасягненне мэтавых паказчыкаў па росце ВУП пагражае макраэканамічнай стабільнасці Беларусі, лічаць у Міжнародным валютным фондзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць