Улада

Хроніка апазыцыі 6 — 9 ліпеня

6 ліпеня

Маладых абаронцаў Горадні

У абласны КДБ і міліцыю выклікаюць моладзевых актывістаў кампаніі «Выратуем Горадню!» Колькі чалавек накіравалі ў аддзелы ў справах непаўналетніх і на адміністрацыйныя камісіі выканкамаў. Актывістаў штрафуюць і палохаюць чорнымі сьпісамі: нібыта яны ня змогуць навучацца і працаваць у краіне, калі не адракуцца ад удзелу ў вулічных акцыях. Сьцяпана Сьвідзерскага на адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму аштрафавалі на 40 базавых велічыняў за расклейваньне налепак з заклікам спыніць разбурэньне гістарычнай часткі Горадні. Вучаніцу гарадзенскай вечаровай школы № 2 Надзею Крапівіну выклікалі на паседжаньне інспэкцыі па справах непаўналетніх.

8 ліпеня

Затрымалі з газэтамі

Супрацоўнікі аршанскай міліцыі позна ўвечары затрымалі сябра незарэгістраванага «Маладога фронту» Ігара Казьмярчака. Каля сябе хлопец меў бюлетэнь «Вольнае паветра», выданьні «Аршанскі весьнік» і «Права на волю». Моладзевага актывіста пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў у Аршанскім РУУС. Міліцыянты склалі пратакол аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі.

9 ліпеня

Клімава і Казуліна ізалююць

Паводле непацьверджаных зьвестак, палітзьняволены Аляксандар Казулін быў зьбіты супрацоўнікам адміністрацыі калёніі «Віцьба‑3». Кіраўніцтва калёніі гэтыя зьвесткі зьняпраўджвае. Сваякі палітыка турбуюцца, што даўно не атрымлівалі ад яго лістоў. Няма зьвестак і ад былога дэпутата Андрэя Клімава, якога трымаюць у менскім сьледчым ізалятары ўжо больш за тры месяцы. Тры тыдні таму Клімаў зь менскага турэмнага шпіталя патрапіў у мэдычны пункт сьледчага ізалятару.

Штраф за абарону Шчукіна

Завяршыўся апошні суд над затрыманымі удзельнікамі акцыі ў абарону віцебскага праваабаронцы Валеры Шчукіна.

Судзьдзя Віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня палічыў моладзевага актывіста Алеся Дзеравянку вінаватым у парушэньні арт. 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) ды пакараў таго штрафам у памеры 1 базавай велічыні (31 тыс. бел. руб.).

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць