Грамадства77

Гайдукевіч заявіў, што будзе вылучацца на выбарах — 2015

Пра гэта лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі заявіў 18 снежня на прэс-канферэнцыі.
Афіцыйнае вылучэнне Сяргея Гайдукевіча адбудзецца вясной 2013 года на партыйным з'ездзе.

«Калі не абазначыцца ў 2013 годзе, дык будзе позна. Я не ўяўляю, як можна весці прэзідэнцкую кампанію, калі не мець запасу як мінімум паўтара года.
І гэта тычыцца любога палітыка, раскручанага альбо нераскручанага», -- цытуе словы палітыка Радыё Свабода.

На яго думку, у новых прэзідэнцкіх выбарах будуць удзельнічаць чатыры, а магчыма і тры кандыдаты. Ён зазначае, што будзе ўважліва працаваць са старэйшым насельніцтвам Беларусі:

«Я хачу звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто ўжо прывык хадзіць на выбары; а тыя, хто сядзіць у інтэрнэце, яны могуць і выбары правесці ў інтэрнэце», — сказаў Гайдукевіч.

Што тычыцца вынікаў будучай прэзідэнцкай кампаніі, Сяргей Гайдукевіч лічыць, што на яе паўплываюць найперш два фактары: стан беларускай эканомікі на час выбараў і тое, каго з кандыдатаў падтрымае Масква, паведамляе Радыё Свабода.

Сяргей Гайдукевіч удзельнічаў у выбарах 2001 года, калі атрымаў 2,48% галасоў паводле ЦВК і выбарах 2006 года — 3,5%. На выбарах 2010 года ён зняў сваю кандыдатуру.

Каментары7

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць