Свет77

У Сірыі войскі Асада разбамбілі чаргу па хлеб: дзясяткі забітых

У сірыйскай правінцыі Хама ў выніку авіяўдару, нанесенага ўрадавымі сіламі па пякарні, да якой выстраілася вялікая чарга, загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Хальфая, які нядаўна перайшоў пад кантроль паўстанцаў.

«Цяпер немагчыма дакладна сказаць, колькі менавіта загінула людзей. Калі я да туды дабраўся, целы ляжалі паўсюль», — сказаў у інтэрв’ю агенцтву Reuters актывіст апазіцыі Самер аль-Хмауи.

Паводле ацэнак апазіцыянераў, у выніку авіяўдару было забіта каля 90 чалавек, прычым гэтая лічба, як яны кажуць, можа прыкметна ўзрасці.
Калі іх словы пацвердзяцца, гэты авіяўдар апынецца адным з самых смяротных за ўвесь час грамадзянскай вайны ў Сірыі.

«Нам не завозілі муку вось ужо тры ці чатыры дні, і сёння усе прыйшлі да пякарні. Там было шмат жанчын і дзяцей. Я сам яшчэ не ведаю, загінуў ці хто-небудзь з маіх сваякоў», — кажа адзін з відавочцаў.

У чарзе па хлеб у пякарні стаялі сотні людзей. Многія з іх атрымалі цяжкія раненні.

У інтэрнэце ўжо з’явіліся непацверджаныя відэазапісы, як мяркуецца, з месца авіяўдару, на якіх бачныя цела людзей і адарваныя канечнасці, раскіданыя па ўсёй вуліцы перад паўразбураным будынкам.

Ратавальнікі спрабуюць вызваліць загінулых і параненых з-пад завалаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць