Усяго патроху88

Спявак адкрывае ў Менску беларускамоўны хостэл + фота

Беларускі спявак Пятро Клюеў адкрывае днямі хостэл Sky, што месціцца ў двухпавярховай кватэры акурат побач са студэнцкім інтэрнатам. Generation.bY завітаў напярэдадні адкрыцця ў яшчэ адно менскае прыселле беларускіх і замежных падарожнікаў, дзе з парога натуральным чынам вітаюць па-беларуску.

«Вітаць безумоўна усіх будзем па-беларуску, калі нас не будуць разумець, то будзем пераходзіць на мову кліента.
Я на гэтым так моцна не акцэнтую ўвагу, я лічу, што гэта натуральна», — мяркуе Пятро Клюеў.

Чараду свежаадкрытых хостэлаў 2012 году завяршае двухпавярховая кватэра з 4 балконамі ў цэнтры Менску. Знаходзячыся ў хостэле Sky, які месціцца ў прыбудове да інтэрната БДУІРа, можна пабачыць розныя куткі сталіцы: ад Палаца Рэспублікі да Нацыянальнай бібліатэкі.

Пераначаваць тут, на апошнім паверсе шматпавяховіка, каштуе 15 даляраў. Акрамя начлега за гэтыя грошы можна будзе напіцца кавы, гарбаты і падсілкавацца крэкерамі.

«Сёння пераначаваць у Менску — гэта рэальная праблема, гатэлі дарагія. Нашыя людзі да гэтай псіхалогіі не падрыхтаваныя. І мы разлічваем перш за ўсё на замежнікаў, у нас будзе прадстаўніцтва за мяжой, будуць брытанскі і латышскі нумары тэлефонаў», — кажа ўладальнік Клюеў.

«Можна проста ўзяць і паставіць ложкі, але людзі туды не паедуць, таму што хостэл — гэта атмасфера, гэта таксама субкультура. І не кожны прадпрымальнік можа яе стварыць, трэба мець досвед, пажыць у хостэлах.
Гэта і нейкія цікавыя гадзіннікі, адмысловая літаратура, карціны. І перш за ўсё людзі. Вельмі прыемна, калі сам уладальнік хостэла пад’едзе, пагутарыць, вырашыць тваю праблему з рэгістрацыяй, напрыклад. Памылка шматлікіх хостэлаў яшчэ і ў тым, што яны не разлічваюць на пастаянных кліентаў, я яе буду выпраўляць, у тым ліку і рабіць зніжкі пастаянным кліентам».

Таксама Клюеў абяцае зніжкі ў пабах і кавярнях Меснку, а таксама магчымасць бясплатна схадзіць на беларускія канцэрты.

Уладальнік хостэла ў пошуку супрацоўнікаў, якія добра валодаюць беларускай і анлійскай мовамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?30

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе1

Расіяне перайшлі мяжу і прымусова вывезлі з Сумскай вобласці больш за 50 цывільных асоб, найстарэйшай жанчыне 89 гадоў2

Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы10

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце23

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША7

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза139

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?30

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць