Улада33

Скончылася ХІІІ пілігрымка грэка-каталікоў Віцебск — Полацак

15 ліпеня ў Полацку каля сьценаў грэка‑каталіцкага храма сьв. Параскевы Полацкай завяршылася ХІІІ пілігрымка беларускіх грэка‑каталікоў, якая за 4 дні прайшла шлях з Віцебска — месца мучаніцкай сьмерці св. біскупа Язафата — у Полацак.

У нядзелю 15 ліпеня 2007 г. у Полацку каля сценаў грэка‑каліцкага храма св. Параскевы Полацкай завяршылася ХІІІ пілігрымка беларускіх грэка‑каталікоў, якая за 4 дні прайшла шлях з Віцебска — месца мучаніцкай смерці св. біскупа Язафата

У старажытны Полацк пілігрымы прыбылі напярэдадні, у суботу. Увечары ў храме адбылася Вячэрня (Нешпары) з удзелам пілігрымаў. На наступны дзень пасля ранішняй Ютрані распачалася Боская Літургія, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі візітатар для грэка‑каталікоў у Беларусі кс. архімандрыт Сяргей Гаек МІС у саслужэнні двух протапрэзбітэраў (дэканаў): а. Андрэя Абламейкі з Мінска (Цэнтральна‑Заходні протапрэзбітэрат) і іераманаха Лявонція з Полацка (Усходні протапрэзбітэрат), а такасама святароў двух абрадаў з Беларусі і з замежжа. Сярод ганаровых гасцей быў ігумен манахаў студытаў са Свята‑Успенскай Унеўскай Лаўры (Украіна).

Паколькі ўсе прысутныя не змаглі змясціцца ў невялічкай царкве, Літургія адбывалася на двары, пад праліўным дажджом. Нягледзячы на непагадзь, пілігрымы і іншыя ўдзельнікі адчувалі дабрадатнае дзеянне Божай ласкі і духоўна ядналіся з сабранымі ў Гудагаі на каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Шкаплернай братамі Лацінскага, або Рымскага, абраду.

Гэтую духоўную еднасць асабліва падкрэсліў у сваім пасланні, скіраваным да ўдзельнікаў ХІІІ пілігрымкі беларускіх грэка‑каталікоў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. Пасланне было зачытана адначасова перад Боскай Літургіяй у Полацку і напрыканцы каранацыйнай святой Імшы ў Гудагаі.

У гаміліі падчас Боскай Літургіі Апостальскі візітатар прывітаў усіх удзельнікаў урачыстасці і выказаў асаблівую падзяку Братам праваслаўным і пратэстантам за іх малітоўную салідарнасць. Словы пашаны і шчырыя прывітанні скіраваў архімандрыт і да высокіх прадстаўнікоў дзяржаўных, абласных і гарадскіх уладаў. Між іншым, ён сказаў:

«Сёння Госпад збірае нас разам у старажытным беларускім горадзе Полацку. Так шчасліва атрымліваецца, што ў гэтыя дні спаўняецца 490 гадоў з моманту, калі вялікі беларускі першадрукар Францішак Скарына, родам з Полацка, пачаў выдаваць у Празе Біблію ў перакладзе на старабеларускую мову. Гэтыя ўгодкі — вельмі добрая нагода для таго, каб закараніць у сэрцах усіх нас любоў да Божага слова. На гэтым святочным сходзе тут, у Полацку, мы хочам сёння з асаблівай увагай згадаць словы Францішка Скарыны, якія ён змясціў у Прадмове да свайго выдання Бібліі: «Шануйма, як належыць, святое Евангелле, а шануючы, наследуйма справы нашага Збаўцы Ісуса Хрыста! І гэтак, з Яго дапамогаю, увойдзем у жыццё вечнае« (Ф. Скарына, Прадмова да Бібліі).

490 гадоў таму Госпад Чалавекалюбец даў нам Біблію ў перакладзе на нашу родную мову. Ужо сапраўды пара, каб мы самі, нашы блізкія і сябры хацелі чытаць Слова Божае на нашай роднай беларускай мове. Гэта таксама шырокае поле да сумеснай дзейнасці ўсіх хрысціянскіх Цэркваў у Беларусі. Молімся шчыра, каб Бог, які ёсць любоў, уліў у нашыя сэрцы і ў сэрцы нашых суайчыньнікаў любоў да роднай беларускай мовы і роднай духоўнай культуры».

Цэлебрацыю набажэнстваў у Полацку аздобілі і надалі ёй асабліва ўрачысты характар прыгожыя спевы ў выкананні мінскага міжпарафіяльнага грэка‑каталіцкага хору пад кіраўніцтвам студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Марыі Янушкевіч. Яна зусім нядаўна займаецца з гэтым маладым — і па часе існавання, і па ўзросце ўдзельнікаў — хорам (які нават пакуль не мае назвы), але спевакі‑энтузіясты ўжо дасягнулі заўважных поспехаў.

Пасля цалавання святога крыжа напрыканцы літургіі неба над Полацкам праяснела і з яго глянула цёплае летняе сонца, што хутка высушыла зямлю і змоклых удзельнікаў свята.

Некалькі здымкаў зь пілігрымкі

catholic.by

Каментары3

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

Арына Сабаленка стала другой у гісторыі сусветнага жаночага тэнісу паводле памераў прызавых2

«Не магу праверыць, як мяне пераклалі». Алексіевіч адказала на крытыку за выказванне пра адмову ад рускай мовы54

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць