Улада22

Арганізатараў бардаўскага канцэрта ў Гомелі выклікалі ў суд

18 ліпеня Ларыса Шчыракова атрымала позву ў Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці. Яна мусіць з’явіцца там 30 ліпеня. Шчыракову абвінавачваюць у ажыцьцяўленьні прадпрымальніцкай дзейнасьці без дзяржаўнай рэгістрацыі.

18 ліпеня адзін з іх Ларыса Шчыракова атрымала позву ў Гаспадарчы суд Гомельскай вобласці. Яна мусіць з’явіцца там 30 ліпеня. Шчыракову абвінавачваюць у ажыцьцяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі.

23 чэрвеня ў Гомелі быў зладжаны бардаўскі канцэрт з удзелам Андрэя Мельнікава, Зміцера Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Зміцера Вінаградава ды Яўгена Валошына. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Ларыса Шчыракова ды Зміцер Жалезнічэнка.

Пасля гэтага іх выклікалі ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці. Высветлілася, што тры слухачы канцэрта нібыта бачылі падчас імпрэзы нейкую скрыню, у якую нават паклалі па пяць тысячаў рублёў. А вось чэкі ці квіткі гэтым людзям ніхто не выдаў. Грамадзяне абурыліся і напісалі заявы ў падатковую інспекцыю. Там на Ларысу Шчыракову і Зміцера Жалезнічэнку склалі пратакол.

Цяпер маладой маці і студэнту пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, то бок ад 310 тысячаў да 1,5 мільёна рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе44

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць