Грамадства77

Лукашэнка: У Беларусі кантроль будзе ўзмацняцца

«Я ўжо нямала на гэтую тэму размаўляў і хачу яшчэ раз пацвердзіць, што ў Беларусі кантроль будзе ўзмацняцца»,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона.

«Гэта не значыць, што мы будзем хадзіць за кожным, гэта не дай бог прывядзе да таго, што мы кагосьці там будзем прыціскаць, заціскаць, нахіляць
— гэтага ў нас не будзе. Павінна быць сумленна, прыстойна», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Афіцыйны лідар адзначыў, што ў гэтым напрамку КДК і працуе. «Але сёння працэсы і развіццё нашага грамадства і эканомікі на такім узроўні, што без кантролю не абысціся. Таму ўсе павінны чуць і разумець, што там, дзе нам трэба, мы будзем прысутнічаць у плане кантролю. Перш за ўсё, вядома ж, Камітэт дзяржаўнага кантролю «, — сказаў ён.

Лукашэнка «запатрабаваў далажыць, якія праблемы КДК трэба будзе вырашыць у бліжэйшы час, а таксама аб тых недахопах, якія сёння ёсць у эканоміцы, грамадстве, «міма якіх КДК праходзіць не можа».

«Натуральна, мы нікуды не падзенемся ад таго, што Камітэт дзяржкантролю будзе абавязаны кантраляваць расходаванне дзяржаўных сродкаў і рэсурсаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і свята ахоўваць дзяржаўную ўласнасць, каб яна не мантачыць і эфектыўна сёння працавала. Гэта самае галоўнае для Камітэта дзяржаўнага кантролю», — заявіў Лукашэнка.

Якабсон у сваю чаргу адзначыў, што «праблем застаецца яшчэ дастаткова шмат і ў сферы бюджэтнага будаўніцтва, і расходавання бюджэтаў краіны і абласцей».

Па выніках сустрэчы Лукашэнкі «даў шэраг даручэнняў».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць