Грамадства33

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў

Днямі стала вядома, што Грузія мае намер увесці ДНЖ з трохгадовым тэрмінам для ІТ-спецыялістаў. У тэматычных чатах, дзе ёсць прадстаўнікі Беларусі, жыва абмяркоўваюць гэтыя змены. Некаторыя беларусы кажуць, што будуць чакаць гэтую магчымасць, каб легалізавацца ў краіне. У той жа час ёсць і скептычныя меркаванні з нагоды гэтага закону, піша «Белсат».

Батумі. Фота ілюстрацыйнае

Адзін з карыстальнікаў дзівіцца, што ў гэтага закону фактычна з прывабных бакоў — толькі больш доўгі тэрмін ДНЖ: адразу на тры гады. Паводле цяперашніх законаў ДНЖ выдаецца ад 6 да 12 месяцаў.

Другі карыстальнік адзначае, што, на ягоны погляд, паводле новага закону будзе «пагаршэнне ўмоў», бо цяпер дастаткова для атрымання ДНЖ «паказаць» абарот у 50 тысячаў лары (больш за 18 тысячаў даляраў). Згодна з новым законам, гадавы даход павінны быць не меншы за 25 тысяч даляраў.

Мекаванне ў адным з чатаў, дзе ёсць беларусы ў Грузіі. Фота: скрыншот з чату
Меркаванне ў адным з чатаў, дзе ёсць беларусы ў Грузіі. Фота: скрыншот з чата

Што да атрымання ДНЖ на членаў ся'мі, іншы карыстальнік таксама выказвае меркаванне, што зараз з гэтым няма вялікай праблемы:

«На сённяшні дзень ДНЖ робіце на сябе як асноўны заяўнік (падстава — ІП з абаротам 50 тысяч лары), атрымліваеце картку і на наступны дзень можна падаваць жонку, для яе пакет дакументаў зусім просты», — піша карыстальнік. 

Крытычна ацэньваюць гэты законапраект і беларусы, якія не так даўно змянілі месца жыхарства з Грузіі на краіны Еўрасаюза. 

«Гэта не самы прывабны варыянт. У суме агулам там ДНЖ толькі на 12 гадоў? А што далей? Грамадзянства не атрымаеш. Навошта тады? Ну, калі толькі хочацца проста пажыць у Грузіі для разнастайнасці», — кажа суразмоўца «Белсата».

Такой магчымасцю, падкрэслівае суразмоўца, на жаль, не змогуць скарыстацца беларусы, якія зазналі пераслед беларускіх уладаў. Акрамя таго, ёсць яшчэ адзін аспект, які нельга скідваць з рахункаў: выязджаючы з Грузіі на візаран (абнуленне візы), не заўсёды можна вярнуцца назад у краіну. 

«Для «палітычных» і тых, хто не можа мяняць пашпарт у Беларусі, адразу міма. І яшчэ заўсёды вісіць рызыка, што цябе не ўпусцяць у краіну, бо ДНЖ, як паказвае практыка, не гарантыя», — кажа суразмоўца. 

Сапраўды, ужо было некалькі выпадкаў, калі беларусы пасля кароткачасовага выезду з краіны для абнулення легальнага тэрміну знаходжання (візарану) сутыкаліся з тым, што іх не пускаюць назад у Грузію. Такі выпадак адбыўся 8 траўня з беларускім актывістам Змітром Грынкевічам. Здараліся такія выпадкі і раней, яшчэ ў 2022 і 2023 гадах.

На думку праваабаронцы Рамана Кісляка, візаран — «гэта заўсёды латарэя», бо грузінскія ўлады могуць не ўпусціць пасля выезду назад. А абскарджанне потым займае гады.

Адзін з удзельнікаў чата ў Грузіі таксама выказаў меркаванне, што ўвядзенне новага закона можа адбывацца на фоне жадання грузінскіх уладаў зрабіць больш строгім бязвізавы рэжым для прыезджых: «То-бок увядуць гэты ДНЖ, а таму скароцяць бязвіз да паўгода ці яшчэ менш».

Насамрэч грузінскія ўлады пакуль такіх намераў не выказвалі, прынамсі для турыстаў з Беларусі. У той жа час з 16 траўня быў прыняты закон, які ўводзіць больш жорсткія правілы бязвізавага ўезду для грамадзянаў 17 краін з высокай рызыкай міграцыі. Беларусі сярод іх няма. Пакуль.

Каментары3

  • Піліп Астрэйка
    16.06.2025
    НЯ ВЕРЦЕ
  • Барадзед
    17.06.2025
    Шоб я так жил.
  • Нет никаких "Пилипов" ни в одной мове мира,
    17.06.2025
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць