Меркаванні1010

«Дзякую ўраду за кароткую старасць»

Прачытаў, што ў Беларусі згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 21.12.2012 падаражэлі лекі айчыннай вытворчасці: сардэчныя, супрацьінфекцыйныя і супрацьпухлінныя прэпараты ад 6 да 20%. А за мінулы год цэны на лекі ўвогуле выраслі на 27,8%.

У мяне, пенсіянера, неяк адразу на душы зрабілася спакойна і нервы сціхлі — не турбуюць уночы. Цяпер не трэба хвалявацца за сваё здароўе, каб падоўжыць свой век, каб як-небудзь дацягнуць да адведзенага мне апошняга рубяжу. Цяпер ужо не куплю ў аптэцы тых самых сардэчных прэпаратаў, калі раптам зашчыміць сэрца. Дзе ж цяпер іх дакупішся? Хапіла б пенсіі на хлеб ды малако, а лекі ўжо як прыйдзецца.

Хачу падзякаваць ураду нашаму за клопат пра мяне, каб доўга ў гэтым жыцці не хварэў, а адразу, з першымі сімптомамі хваробы, рыхтаваўся ў апошні шлях. Дзякую.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі10

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг2

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА24

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць