Грамадства

Падазраванаму па справе аб выбуху пад Лагойскам пагражае да 5 гадоў турмы

Ён па-ранейшаму працуе старэйшым майстрам у «Лагойскрайгазе».

«На думку следства, трагедыю можна было б прадухіліць, калі б работнікі „Лагойскрайгаза“ своечасова і належным чынам адрэагавалі на паведамленні, якія паступалі ад жыхароў дома.
Аднаму з кіруючых работнікаў арагнізацыі прад’яўленыя абвінавачванні ў службовай халатнасці», — расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў пра расследаванне выбуху ў жылым доме пад Лагойскам.

Трагедыя адбылася амаль год таму — 8 лютага 2012 года. Сярод белага дня ў шматкватэрным доме ваеннага гарадка прагрымеў магутны выбух. У выніку адзін пад’езд будынка быў цалкам разбураны. Два жыхары дома моцна пацярпелі: аднаму жыльцу адарвала нагу, яшчэ адзін мужчына загінуў.

Следчыя прыйшлі да высновы, што ў выбуху вінаватыя газавікі, якія неналежным чынам выконвалі рамонтныя працы.

У выніку газ пачаў запаўняць памяшканні дома, пакуль у адной з кватэр не ўключылася лядоўня. Менавіта яна, па асноўнай версіі, і стала непасрэднай прычынай выбуху.

Абвінавачанне ў службовай халатнасці прад’яўленае аднаму з супрацоўнікаў «Лагойскрайгаза». Мяркуецца, што з’явіцца яшчэ адзін абвінавачаны, але ў Следчым камітэце Еўрарадыё гэту інфармацыю пакуль не пацвярджаюць. Дырэктар арганізацыі Дзмітрый Шчурэвіч каментаваць непрыемную гісторыю не стаў. Гаворыць, што да суда аб нечым меркаваць рана.

«Я на гэты конт нічога пакуль не магу пракаментаваць. Таму што яшчэ не скончанае следства.
Абвінавачанне — так, яно прад’яўленае старэйшаму майстру. Усё суд вырашыць. Яшчэ будзе суд, які дакладна высветліць, хто вінаваты, а хто не».

У «Лагойскрайгазе» таксама гавораць, што пакуль абвінавачаны працуе на сваім месцы — звальняць яго не сталі. Паводле 428 артыкула Крымінальнага кодэкса яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі з забаронай займаць пэўныя пасады. Канец следства запланаваны на 8 лютага. Пасля гэтага матэрыялы справы перададуць у суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць