Здарэнні11

Хакеры ўзламалі 250 тысяч акаўнтаў сацыяльнай сеткі Twitter

Пры гэтым маглі быць выкрадзеныя дадзеныя аб лагінах, электроннай пошце і іншая персанальная інфармацыя.

Хакеры ўзламалі чвэрць мільёна акаўнтаў сацыяльнай сеткі Twitter, паведаміў дырэктар па інфармацыйнай бяспецы кампаніі Боб Лорд.

Па словах Лорда, разам з паролямі ў 250 тысяч падпісантаў сацыяльнай сеткі маглі быць выкрадзеныя дадзеныя аб лагінах, электроннай пошце і іншая персанальная інфармацыя.

Twitter адразу ж ануляваў паролі меркаваных ахвяраў узломшчыкаў і праінфармаваў іх аб гэтым па электроннай пошце.

Па словах Лорда, хакерская атака «з’яўляецца справай рук прафесіяналаў». Дырэктар па інфармацыйнай бяспецы Twitter таксама лічыць, што яна падобная на нядаўнія узломы сайтаў амерыканскіх газет New York Times і Wall Street Journal.

Пацярпелыя ад выхадак хакераў выдання раней паведамілі, што напад на іх серверы быў здзейснены з Кітая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ4

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць