Здарэнні22

Варламаў на судзе: Я ўвесь час быў у даўгах

У судзе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым 6 лютага працягваецца допыт абвінавачанага.

Сённяшняе пасяджэнне суда магло і не адбыцца — за некалькі хвілін да пачатку з’явілася інфармацыя, што Варламаву стала кепска і ўсё адмяняецца. Аднак пазней у судзе паведамілі, што падсуднага ўжо прывезлі і пасяджэнне ўсё-такі адбудзецца.

Варламаў адказвае на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы Антона Загароўскага. Абвінавачанне цікавілася дзейнасцю ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», створанага ў 1992 годзе, у прыватнасці, хто яго заснавальнік, як арганізоўвалася дзейнасць, якое дачыненне мела да замежных паказаў.

Закранаючы замежныя паездкі, Варламаў сказаў, што ў 2001 годзе яму прапанавалі ўзяць удзел у фестывалі ў Берліне.
Ён выказаў гатоўнасць прывезці 100 чалавек для паказу беларускай і нямецкай моды. Выступаць планавалася на подыуме даўжынёй 1 км.

Варламаў нават памятае калекцыю з Брэста. У Берліне, як сцвярджае Варламаў, прадстаўляўся нават не ён, не «Агенцтва Варламава» і не «Млын моды», а Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Камандзіровачныя, паводле слоў мадэльера, былі мізэрныя — 10 або 15 еўра, аб пражыванні і харчаванні там Варламаў дамаўляўся з арганізатарамі сам. Так адбылася першая міжнародная творчая майстэрня ў рамках «Млына моды». З тых пор у Берлін ездзілі штогод.

Затым Варламаў расказаў аб паездцы ў Рым у 2005 годзе, у ходзе якой, як сцвярджае ён, камандзіровачных не было.
Затое адзін раз было тэхнічнае забеспячэнне паказу калекцый. Потым Варламаў дабіваўся ў Мінадукацыі, каб гэтае тэхнічнае забеспячэнне прысутнічала.

Варламаў сказаў, што перад кожнай паездкай шукаў спонсараў, вырашаў сам шмат пытанняў, якія павінен быў вырашаць БДУ. У Еўропу мадэльер дабіраўся ледзь ці не на спадарожных машынах.
Гэтая праца пачыналася за паўгода да паказаў. І ў 2006 годзе ён узняў пытанне, што яму аднаму было цяжка рабіць, але ён меў на мэце стварэнне ў Беларусі цэнтра маладзёжнай моды, якога ў Еўропе яшчэ не было. Гаворка ішла менавіта аб маладзёжнай модзе. У ім навучальныя ўстановы з дзясятка еўрапейскіх краін (Бельгіі, Германіі, Швецыі, Італіі, Літвы і г.д) гатовыя былі вырабляць і прадаваць свае вырабы. «Мінск мог стаць цэнтрам маладзёжнай еўрапейскай моды», — упэўнены ён.

У 2006 годзе ў Варламава ўзніклі фінансавыя цяжкасці, БДУ не выдзеліў сродкаў, сцвярджае мадэльер.
Гаворка ішла аб тэхнічным забеспячэнні паказу, аб фуршэце пасля паказу, бо, як заявіў Варламаў, «без фуршэту паказу няма» — менавіта там вырашаюцца ўсе самыя важныя пытанні. Паводле слоў Варламава, у Мінадукацыі яму сказалі, што дадуць сутачныя, а што з імі ён будзе рабіць, то гэта яго справа. І дадалі, што для атрымання грошай на тэхнічнае аснашчэнне трэба мяняць інструкцыю Мінадукацыі, чаго доўга і дабіваўся Варламаў.

Ён таксама сказаў, што ў 2007 годзе даводзілася мець два віды запрашэння: у адным беларускі бок браў на сябе ўвесь «груз тэхнічнай часткі», у другім — усе расходы браў на сябе запрашаючы бок. Менавіта з ім ішлі ў пасольства замежнай дзяржавы для афармлення ўсіх дакументаў перад паездкай і загадзя атрымлівалі візы.

Расказваючы аб пошуку спонсараў для беларускіх паказаў за мяжой, Варламаў паведаміў, што даводзілася пастаянна пазычаць грошы, у тым ліку ў бацькоў мадэлей.
У выніку мадэльер быў у пастаянных даўгах. У 2007 годзе для ўсёй дэлегацыі амаль з 60 чалавек, з якіх 52 уваходзілі ў афіцыйна зацверджаную частку, купляў візы за асабістыя грошы. Некаторыя бацькі потым кошт віз у 60 еўра вярнулі, частка — не.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі20

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць