Эканоміка22

Нацбанк — за ўвядзенне крымінальнай адказнасці за стварэнне фінансавых пірамідаў

Нацыянальны банк Беларусі падтрымлівае ідэю ўвядзення крымінальнай адказнасці за стварэнне фінансавых пірамідаў, заявіў намеснік старшыні праўлення банка Сяргей Дубкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 лютага.

Пры гэтым ён зазначыў, што любое развіццё фінансавага рынку можа мець вынікам з’яўленне структур, якія паводзяць сябе несумленна, «гэта хвароба росту».

«Піраміда — гэта насмарк, яго трэба лячыць усімі магчымымі спосабамі.
З аднаго боку, прымаць медыкаменты ў выглядзе працы праваахоўных органаў, а з іншага боку — займацца загартоўваннем, развіццём здаровага фінансавага рынку. Гэта сумесная праца ўрада і Нацыянальнага банка», — сказаў Дубкоў.

«Неабходнае ўнясенне зменаў у заканадаўства, у першую чаргу ў Крымінальны кодэкс, з яснай ідэнтыфікацыяй паняцця „піраміда“ і зменаў па адпаведных артыкулах пакаранняў.
Усе пытанні да калег, якія займаюцца юрыспрудэнцыяй, і да нашых заканадаўцаў», — падкрэсліў намеснік кіраўніка Нацбанка.

Ён звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у Казахстане ў гэтым пытанні «ўжо выйшлі на фінішную прамую прыняцця закона, які ясна рэгламентуе, што такое фінансавая піраміда і якое пакаранне яна цягне». «Прычым у многіх краінах, у тым ліку еўрапейскіх, гэта дакладна замацаваныя нормы», — дадаў Дубкоў.

На заканчэнне ён нагадаў, што па пытанні, звязаным з дзейнасцю «МММ» у Беларусі, справа перададзена ў суд. Намеснік кіраўніка Нацбанка выказаў надзею, што абвінавачаныя «будуць пакараныя адпаведным чынам».

***

Нагадаем, супрацоўнікі мінскага офіса «МММ-2011» былі затрыманыя спецслужбамі 16 сакавіка 2012 года. У дачыненні да іх КДБ распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 233 КК. Расследаванне было перададзена ў Следчы камітэт.

На сустрэчы з журналістамі 27 красавіка старшыня СК Валерый Вакульчык паведаміў, што ўрон ад дзейнасці «МММ-2011» у Беларусі ацэньваецца ў 800 млн. рублёў.

Паводле інфармацыі КДБ, каардынатар фінансавай піраміды і іншыя асобы, дзейнічаючы ад імя не зарэгістраванай у падатковых органах і органах мясцовай выканаўчай улады арганізацыі «МММ-2011», ажыццяўлялі на тэрыторыі Беларусі дзейнасць па прыёме ўкладаў і ставак на выйгрыш ад насельніцтва. Выплата працэнтаў па ўкладах або вяртанне ўкладзеных грашовых сродкаў з улікам агаворанага ўзнагароджання (выйгрышу) ажыццяўлялася членамі групы за кошт прыцягнення новых укладаў (ставак) грамадзян, якія наўмысна ўводзяцца ў зман адносна законнасці і эканамічнай мэтазгоднасці ўчынення такіх аперацый.

У выніку незаконнай дзейнасці «МММ-2011» у фінансавыя махінацыі аказаліся ўцягнутымі некалькі тысяч грамадзян Беларусі. Асноўны кантынгент удзельнікаў фінансавай піраміды склалі маладыя людзі 1985–1990 гадоў нараджэння, незнаёмыя з дзейнасцю «МММ» пачатку 1990-х гадоў і яе негатыўнымі наступствамі для мільёнаў грамадзян.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць