Грамадства

Набор на бюджэт у ВНУ крыху скароцяць

У 2013 годзе на 1.700 месцаў скароціцца прыём абітурыентаў у ВНУ на навучанне за сродкі бюджэту, у тым ліку на дзённай форме навучання — на 800 месцаў [у 2012 г. на бюджэт планавалася набраць 24,4 тыс. студэнтаў -- НН]. Пра гэта паведаміў міністр Сяргей Маскевіч 6 лютага на калегіі Мінадукацыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, пры скарачэнні агульнага аб’ёму прыёму працягнецца пераразмеркаванне месцаў з незапатрабаваных на «запатрабаваныя высокатэхналагічныя спецыяльнасці». Важная задача, сказаў Маскевіч, — «інавацыйная актыўнасць, узмацненне практычнай падрыхтоўкі ў ВНУ».

З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі ў 2013 годзе плануецца павялічыць ніжні парог для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў ВНУ да 15 балаў па рускай і беларускай мовах, фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, да 20 балаў — па гуманітарных прадметах. Паводле прагнозу міністра, у сувязі з гэтым сёлета зменшыцца аб’ём прыёму на платную форму навучання. Ён таксама паведаміў, што ў 2011/2012 навучальным годзе з ВНУ Беларусі з-за розных прычын было адлічана 19 тысяч чалавек.

Сярод задач на 2013 год Маскевіч назваў пераход ВНУ на дыферэнцыяваныя тэрміны навучання па 62% спецыяльнасцяў.

Важным кірункам ён лічыць павелічэнне прыёму ў ВНУ абітурыентаў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю, на скарочаныя тэрміны навучання. Сёння такую падрыхтоўку ажыццяўляе 21 ВНУ сістэмы Мінадукацыі з 23, усе ВНУ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ВНУ пяці іншых міністэрстваў, сем прыватных ВНУ. Неабходна, каб у 2013 годзе «ўсе ВНУ распрацавалі інтэграваныя адукацыйныя праграмы і арганізавалі падрыхтоўку па скарочаных тэрмінах навучання, інакш многія могуць застацца без студэнтаў», заявіў міністр.

Каментары

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць