Спорт33

Стаўка — 1,9 млн рублёў: Колькі зарабляюць беларускія дзіцячыя трэнеры

Малады хакейны педагог з райцэнтра атрымлівае менш за 2 млн, разам з прэміяй. Дасведчаны дзіцячы футбольны трэнер ― каля 3 млн.

Нібыта і зарплаты ў беларускім хакеі плацяць у дзясяткі тысяч долараў, і арэнаў набудавалі, а від спорту апынуўся на дне.

Новых зорак амаль не з’яўляецца, а пра слабы ўзровень дзіцяча-юнацкага хакея сведчаць у тым ліку і зарплаты трэнераў.

«Калі ў спецыяліста, які працуе з дзецьмі, ёсць вышэйшая адукацыя, яго стаўка ў студзені была 1 922 000 рублёў, і гэта з прэміяй, ― паведамляюць у аддзеле фізкультуры, спорту і турызму Пінскага гарвыканкама. ― Стаўка ― гэта 72 гадзіны на месяц.
Калі трэнер працуе 120 гадзін, яму налічваецца 3 мільёны 200 тысяч рублёў. Зарплаты аднолькавыя ― што ў хакейнага трэнера, што ў футбольнага, што ў трэнера па цяжкай атлетыцы. Проста за добрыя вынікі выплачваюць дадаткі. Але ў нашых хакеістаў вынікаў пакуль няма, адпаведна і дадаткаў таксама».

Падобная карціна і ў беларускім дзіцячым футболе, дзе зарплата ― пачастунак святым духам. А кіраўніцтва дзіцячых спартыўных школ папярэдзілі, каб ніхто не выдаваў фінансавай інфармацыі.

«Нашы трэнеры зарабляюць пад тры мільёны. А малады будзе зарабляць яшчэ менш. Ад двух мільёнаў»,
― акрэсліваюць сітуацыю ў адной са СДЮШАР Брэсцкай вобласці, дзе выхоўвалі ў тым ліку і дзейных гульцоў нашай нацыянальнай футбольнай зборнай.

У некаторых футбольных школах, якія ўзялі пад крыло канкрэтныя клубы, могуць прыплачваць дзіцячым спецыялістам паболей, чым у правінцыі.

«Малады трэнер, без катэгорыі і стажу, ён будзе зарабляць паўтара-два мільёны максімум.
Дасведчаны ж дзіцячы трэнер за студзень зарабіў тры мільёны з лішкам. Але гэта месяц такі няўдалы. Звычайна ён зарабляе тры-чатыры мільёны рублёў», ― распавядае спецыяліст са сталічнай футбольнай школы «Змена».

Ці можна з такімі стаўкамі наракаць на беларускі футбол? А на наш бокс, вольную барацьбу, дзюдо, дзе вынікі за апошнія два алімпійскія цыклы ляснуліся, а новых зорак не падрастае?

«Ну вось малады ў нас трэнер працуе па боксе. Заработная плата ў яго ― 3 035 500 рублёў, ― кажуць у аддзеле фізкультуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама. ― Гэта з нагрузкай у 32 гадзіны. Плюс штомесяц загадам начальства даецца прэмія з 20-працэнтнага фонду. Мінус падаткі ― 13% ад усёй налічанай сумы».

Атрымліваецца каля 3 170 000 рублёў для маладога трэнера.

Такім чынам, заробкі спецыялістаў са спартыўных дзіцяча-юнацкіх школ, паводле нашых назіранняў, вагаюцца ў сярэднім ад 220 да 470 долараў. І сума гэта відавочна не дацягвае да заяўленых 500 долараў сярэдняга заробку, пра які трубіцца з кожнага дзяржаўнага сайта, тэлеканала і транзістара.

І пра выхаванне якіх маладых зорак можа весціся гаворка?

Праўда, трэнеры элітных спартсменаў адчуваюць сябе больш камфортна, чым іх маладыя ці менш удачлівыя калегі.

За бронзу на Алімпіядзе трэнер, які працуе з прызёрам, цягам наступнага чатырохгадовага цыкла мае пад 2900 долараў (на сёння каля 25 мільёнаў рублёў). Прэтэнзіі такім трэнерам за высокі заробак гэта ― грэх. Нешматлікімі алімпійскімі медалямі для Беларусі людзі іх заслужылі.

Толькі рэдкія беларускія спартсмены і трэнеры ў нашых не зусім рынкавых умовах змаглі дабіцца фінансавай незалежнасці ад дзяржаўных ставак і разрадаў.

«Калі ён зарабляў мільён долараў, то пералічваў мне 200 тысяч. Зараз ён зарабляе менш, адпаведна ― менш мне пералічвае», ― расказвае Мікалай Мірны, бацька і асабісты трэнер алімпійскага чэмпіёна па тэнісе Максіма Мірнага. Дарэчы, зарплаты ад Мінспорту спецыяліст не атрымлівае. І вось чаму:

«Я два гады таму збудаваў спартцэнтр. Я там лічуся галоўным трэнерам. У дзяржаўных спартцэнтрах я нідзе не лічуся. Яны мне, натуральна, плацілі б, як і іншым топ-трэнерам. Але паколькі я нідзе не лічуся, а, па другое, не прашу, таму і не атрымліваю зарплату ад дзяржавы. Але на гэта не скарджуся».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць