Навука і тэхналогіі

Продаж мабільнікаў у 2012 г. вырас на 35%

Продаж мабільных тэлефонаў у Беларусі вырас у 2012 годзе прыкладна на 35%. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік IT-дэпартамента прадстаўніцтва Samsung у Беларусі Аляксей Голуб.

Са спасылкай на ацэнкі экспертаў ён паведаміў, што летась у Беларусі афіцыйна было прададзена 1,5 млн. мабільных тэлефонаў. Гэта прыкладна на 400 тысяч больш, чым было ў 2011 годзе. Пры гэтым больш за ўсё летась прадаваліся тэлефоны коштам ад 100 да 300 долараў. Доля Samsung на рынку ў колькасным выражэнні склала 42%, у грашовым — перавысіла 40%.

Як паведаміў Голуб, каля 50% усіх мабільных тэлефонаў было рэалізавана сотавымі аператарамі.
Рост продажу «аператарскіх» тэлефонаў, найперш смартфонаў, стаў адной з яркіх тэндэнцый мінулага года. У 2012 годзе доля смартфонаў у агульным аб’ёме продажу тэлефонаў склала 30% у колькасным і 60% у грашовым выражэнні.

«Пры гэтым сотавыя аператары нарошчваюць продаж смартфонаў, бо бачаць тут прамую залежнасць паміж продажам „разумных“ тэлефонаў і павелічэннем аб’ёму трафіку, а значыць і сярэдняга даходу з абанента», — сказаў супрацоўнік прадстаўніцтва Samsung у Беларусі.

Паводле яго ацэнак, у 2013 годзе рынак мабільных тэлефонаў павінен расці як у колькасным, так і ў грашовым выражэнні.
Прычым павялічыцца доля смартфонаў у агульнай структуры продажу бесправодных тэлефонных прылад.

Што да «шэрых» тэлефонаў, то, паводле ацэнак эксперта, іх колькасць на беларускім рынку ў 2012 годзе амаль не змянілася.

У асноўным рынак «шэрых» тэлефонаў тычыцца сегмента смартфонаў коштам звыш 300 долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць