Грамадства66

Герасіменя, Эрыксан і Сеня Shane — лаўрэаты «Люблю Беларусь»

«Малады фронт» 16 лютага ўручыў свае традыцыйныя штогадовыя прэміі ў васьмі катэгорыях.

Чацвёрты год запар зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады Фронт» узнагароджвае тых, чыя дзейнасць накіравана на Беларусь, папулярызацыю культуры, палітычную дзейнасць, дасягненні ў спорце і журналістыцы. З сярод 40 намінантаў узнагародзілі пераможцаў у 8 катэгорыях.

Уся зала сядзібы БНФ была запоўненая, гледачоў было некалькі дзясяткаў, што не скажаш пра намінантаў. Большая частка з падрыхтаваных ім месцаў была пустая. Палова намінантаў адсутнічала.

Сёлета «Малады фронт» пайшоў не шляхам выбару пераможцаў чальцамі журы, а даў магчымасць вызначыць пераможцаў карыстальнікам сацыяльных сетак. За 5 дзён прагаласавалі больш за 5 тыс. чалавек.

У намінацыі «Беларусізацыя» перамагла Кацярына Кібальчыч.

Яна колькі год працуе ў Маскве. У 2011 г. зняла фільм «Беларуская мара «, прысвечаны падзеям 2010 года. Сёлета Кацярына выступіла з ініцыятывай адкрыцця ў Маскве курсаў беларускай мовы Mova ci Kava. Такія ж самыя курсы пачынаюцца з гэтага панядзелка і ў Мінску. Сама Кацярына прыехаць не змагла, замест сябе яна дэлегавала сястру.

«Перамогу атрымаў чалавек, як размаўляе па-беларуску кепска і з памылкамі і які ўвогуле рускамоўны і жыве ў Маскве. Але калі вы зрабілі такі выбар, няма нічога немагчымага. Гэта значыць, што рускамоўная большасць можа таксама любіць Беларусь» — напісала ў сваім лісце да прысутных Кацярына Кібальчыч.

У намінацыі «Pro-Belarus» перамог пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан.
Ён ўжо другі год запар атрымлівае прэмію «Люблю Беларусь». З пераможцам атрымалася звязацца праз скайп. Усцешаны з вялікай і добрай усмешкаў ён падзякаваў і сказаў, што сапраўды сумуе і любіць Беларусь і беларусаў.

У намінацыі «Палітыка» перамог Віталь Каратыш, які браў удзел у выбарах у палату прадстаўнікоў.

Правёў адну з найбольш яскравых кампаніяў, але хоць і не перамог агулам на выбарах, але прынамсі здабыў большасць у родным Кажан-Гарадку.

У намінацыі «Культура» перамог салігорскі музыка Сеня Shane.
Сеня Shane (Арсень Кугейка) адзін з тых, хто рухае наперад новы для Беларусі музычны кірунак — beatbox. Акрамя гэтага ён яшчэ і стваральнік творчага аб’яднання, суполкі, прысвечанай гэтаму кірунку ў нашай краіне.

Пасля ўзнагароды музыка пазнаёміў гасцей са сваёй творчасці. Яго beatbox ускалыхнуў публіку і ўжо праз пару хвілін кожны рухаўся ў такт музыкі і нават Уладзімір Някляеў, адзін з намінантаў, пастукваў ботам па падлозе.

У намінацыі «журналістыка» перамог Андрэй Пачобут.
У мінулым годзе быў сярод тых, каго назвалі «Змагарамі года».

У намінацыі «Грамадская чыннасць» перамог Дзяніс Кандратовіч. Ён стваральнік унікальнага ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго света праекта «Мае сэнс».

Гэта аўкцыён дабрачынных сустрэчаў. Вы прапаноўваеце сустрэчу, з’яўляюцца людзі, гатовыя заплаціць за час, праведзены з вамі. Грошы ідуць на дапамогу хворым дзецям, дзіцячым дамам і жывёлам.

У намінацыі «Спорт» перамагла плыўчыха Аляксандра Герасіменя, якая заявіла, што эстэтычна ён бліжэй забароненыя сёння герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

У намінацыі «Змагар году» сталі палітвязні.
У беларускіх турмах застаецца 12 палітвязняў. Гэта Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка.

Прэмію ўручылі Васілю Парфянкову, які нядаўна вызваліўся з арыштнага дому.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць