Нерухомасць2424

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм

У гандлёвым цэнтры Outleto на праспекце Жукава адкрыюць праваслаўны храм. На будынку ўжо відаць пазалочаны купал з крыжам, піша Onliner.

Царква размесціцца на ўзроўні пятага паверха — патрапіць у яе можна будзе з офіснай часткі ГЦ.

Як распавялі прадстаўнікі Outleto, будаўніцтва пачалося прыкладна два месяцы таму. Цяпер вядуцца аддзелачныя работы. Скончыць узвядзенне храма плануюць увесну. Як растлумачылі ў ГЦ, працэс гэты даволі працаёмкі, бо ўключае і мастацкую частку — роспіс храма, стварэнне ікон — гэта патрабуе шмат часу.

Ініцыятыва належыць галоўнаму акцыянеру комплексу і ўзгоднена з епархіяльнымі структурамі.

— Усе афіцыйныя дазволы атрыманы, а месца асвечана, — запэўнілі ў Outleto.

Афіцыйнай назвы ў храма пакуль няма. У Мінску не так шмат рэлігійных прастораў унутры камерцыйных комплексаў. Адзін з прыкладаў — храм у гонар Святога Іаана Кранштацкага, які функцыянуе ў офісным будынку на вуліцы Сапёраў, 5.

Каментары24

  • Вольга
    27.10.2025
    Хрыстос выганяў гандляроў з храму - а рпцшнікі зрабілі яго паўнавартаснай гандлёвай кропкаю.
  • Шон
    27.10.2025
    А што тут нечаканага, ЗАО РПЦ самае месца сярод камерсантаў з іх прыбыткам у 1000%
  • Капец
    27.10.2025
    Рускія папы ўжо і ўнутр гандлёвых цэнтры пралезлі са сваімі "храмамі".

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць