Грамадства1414

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны

З гэтага навучальнага года беларускія адзінаццацікласнікі сталі вучыцца па новым падручніку — «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Яго першая частка з'явілася з пачатку восені, у гэтым месяцы Мінадукацыі апублікавала і другую. «Люстэрка» вывучыла гэта падручнік — журналісты жахнуліся. Навуковым кансультантам падручніка быў Ігар Марзалюк.

Прыводзім некаторыя моманты з разбору.

Вокладка падручніка для 11‑га класа «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» (Мінск, 2025). Крыніца: adu.by

Замоўчванне сталінскіх рэпрэсій

У новым падручніку шмат прапаганды, а некаторыя важныя факты ўтойваюцца. Напрыклад, палітычныя рэпрэсіі ў сталінскія часы. Гэта тэма ў другой частцы падручніка згадваецца толькі мімаходзь, у адной фразе: «У канцы 1940‑х стала відавочным вяртанне да палітычных метадаў 1930-х».

Па-першае, гэта няпраўда. Рэпрэсіі пры Сталіне былі перманентнымі, яны, пачаўшыся ў канцы 1920-х, не спыняліся ні да, ні пасля 1945 года. Напрыклад, адразу пасля вайны іх ахвярамі сталі ўдзельнікі беларускіх моладзевых арганізацый.

А па-другое, не расшыфроўваецца, пра якія «метады» ідзе гаворка. Гэты том падручніка пачынаецца з 1945 года, але і ў першай частцы пра іх не пішацца. Там гаворыцца толькі пра рэпрэсіўную палітыку польскіх уладаў у міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі, якая ўваходзіла тады ў склад Польшчы.

А вось пра масавыя рэпрэсіі ў БССР і ўсім СССР — ні слова. Адным абзацам расказваецца толькі пра калектывізацыю (працэс стварэння калгасаў), якая, як пішуць аўтары, «суправаджалася раскулачваннем часткі сялян».

«Кулакі — арганізатары буйных прыватных гаспадарак у вёсцы — падлягалі раскулачванню і адабранні ўсёй уласнасці. Аднак з-за самавольства мясцовых уладаў раскулачванню падвергліся многія сераднякі. Дзясяткі тысяч раскулачаных былі выселены ў Казахстан і Сібір, частка з іх загінула падчас гэтага перасялення», — гаворыцца ў першай частцы.

Гэта фактычна адзінае згадванне пра рэпрэсіўную палітыку СССР у Беларусі на абодва тамы падручніка. Пры гэтым нават тут аўтары дапаможніка перакладаюць адказнасць з партыйнага кіраўніцтва, якое стварыла гэтую сістэму, на радавых выканаўцаў («з-за самавольства мясцовых уладаў»). Падчас калектывізацыі з Беларусі былі выселены 15 724 сям'і — 73 415 чалавек.

У падручніку таксама прыніжаецца роля Вялікабрытаніі і ЗША ў Другой сусветнай вайне (і ў прынцыпе дэманізуецца Захад), чакана не згадваецца развіццё беларускага нацыянальнага руху, а распад СССР трактуецца як катастрофа.

Фрагмент падручніка для 11‑га класа «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» (Мінск, 2025). Крыніца: adu.by

Стары фэйк пра Лукашэнку

Больш за палову падручніка прысвечана падзеям пасля 1991 года. Гэтыя раздзелы ператвораны ў панегірык Аляксандру Лукашэнку. Паўтараецца стары фэйк пра тое, што ён адзіны галасаваў супраць Белавежскіх пагадненняў, хоць даўно вядома, што гэтым чалавекам быў Валерый Ціхіня.

Аўтары даходзяць да таго, што сцвярджаюць: «Рэальнае набыццё суверэнітэту, фарміраванне яго атрыбутаў, такіх як незалежная ўнутраная і знешняя палітыка, харчовая, ваенная і энергетычная бяспека, адбывалася з сярэдзіны 1990‑х гадоў і было звязана з увядзеннем інстытута прэзідэнцтва». Гэта значыць з 1991 па 1994 год наша краіна нібыта не была па-сапраўднаму незалежнай.

У рэальнасці ўсё было наадварот: Беларусь здабыла дэмакратычныя органы ўлады, зацвердзіла галоўную ролю беларускай мовы, гістарычныя дзяржсімвалы, наладзіла дыпламатычныя адносіны з усім светам, прыняла Канстытуцыю, пачала будаваць сваю рыначную эканоміку.

Дарэчы, аўтары, кажучы пра новыя дзяржсімвалы на пачатку 90-х, прымудраюцца нават не патлумачыць, што імі тады сталі нацыянальныя бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Фота: LookByMedia

У падручніку ачарняюць масавыя мірныя пратэсты 2020 года, трактуючы іх як «спробу мяцяжу з мэтай захопу канстытуцыйнай улады» (са спасылкай на Лукашэнку).

Таксама абвінавачваюць Захад у гібрыднай вайне супраць Беларусі і Расіі, хваляць Пуціна,

ухваляюць анексію Крыма, стварэнне самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», а таксама расійскую агрэсію супраць Украіны з 2022 года. Вінаватым у вайне называюць зноў жа Захад, які нібыта «свядома сарваў дыпламатычнае вырашэнне канфлікту, абнуліўшы міратворчыя намаганні Расіі, Беларусі, краін Глабальнага Поўдня і іншых суб'ектаў, зацікаўленых у міры ва Украіне».

Хто напісаў падручнік

Новы падручнік напісаў калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Каханоўскага. З 2016 года ён з'яўляецца дэканам гістарычнага факультэта БДУ, удзельнічаў у адлічэнні студэнтаў па палітычных прычынах. Сярод аўтараў падручніка — сам Каханоўскі, а таксама чацвёра яго падначаленых — кіраўнікі кафедраў:

  • гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў — Сцяпан Цемушаў,

  • гісторыі Беларусі новага і навейшага часу — Ганна Маскевіч,

  • гісторыі новага і навейшага часу — Уладзімір Кошалеў,

  • крыніцазнаўства — Сяргей Ходзін.

Таксама сярод аўтараў Алена Мох, якая ўдзельнічала ў стварэнні падручнікаў пра генацыд, дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржуніверсітэта Мікалай Мязга і прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржуніверсітэта Алеся Корсак.

Навуковым кансультантам выступіў вядомы айчынны прапагандыст, гісторык Ігар Марзалюк.

Каментары14

  • No
    27.10.2025
    Ануляваная гісторыя. Рэжым здзейсніў сувярэннае самагубства краіны.
    Расея будзе задаволена гэтым.
  • Бацькам
    27.10.2025
    Бацькі — уся адказнасць за праўду на вас. Настаўнікам, якія забяспечваюць "выбары", даверу няма.
  • Dr. Klopp
    27.10.2025
    Зато теперь страна знает своих «хероев» - гнать этих «специалистов» из универов надо грязной метлой и не подпускать к студентам на пушечный выстрел!

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткасную чыгунку ў аэрапорт Мінск пачалі будаваць. Вось фоты з месца работ9

ЗША скарачаюць колькасць войскаў у Румыніі

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу2

Лукашэнка абвінаваціў школьных кухараў у крадзяжы. Людзі пакрыўдзіліся25

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну16

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць