Свет22

У Германіі ўзнагародзілі расіяніна Станіслава Пятрова, які прадухіліў ядзерную вайну

У Германіі на ўрачыстай цырымоніі ўручылі міжнародную Дрэздэнскую прэмію падпалкоўніку ў адстаўцы Станіславу Пятрову, які ў 1983 годзе пасля ілжывага спрацоўвання сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе на Савецкі Саюз не стаў паведамляць пра гэта кіраўніцтву краіны, магчыма, прадухіліўшы тым сам самым ядзерную вайну.

«Станіслаў Пятроў у ноч на 26 верасня прадухіліў трэцюю сусветную вайну і апярэдзіў палітыкаў, якія, імаверна, маглі б вырашыць інакш. На яго плячах ляжала вялікая адказнасць за будучыню чалавецтва. Прымаючы рашэнне, ён дзейнічаў не як інжынер

ці афіцэр, а як чалавек. У яго была магчымасць перакласці гэтую адказнасць на плечы палітыкаў, але ён гэтага не зрабіў», — сказаў на цырымоніі старшыня арганізацыі «Сябры Дрэздэна», якая заснавала прэмію, нобелеўскі лаўрэат Гюнтэр Блобел.

У ноч на 26 верасня 1983 года Пятроў заступіў на змену ў якасці аператыўнага дзяжурнага каманднага пункта Сярпухаў-15 пад Масквой. У 00:15 па маскоўскім часе ў штабе завылі сірэны, і сістэма паказала, што з тэрыторыі ЗША былі запушчаныя ракеты. Статут у гэтым выпадку прадпісваў, што дзяжурны павінен неадкладна

паведаміць кіраўніцтву СССР, каб яно магло аддаць указ пра меры ў адказ. Аднак спадзеючыся на прафесіяналізм і збольшага на інтуіцыю, падпалкоўнік вырашыў сказаць кіраўніцтву, што трывога ілжывая.

Пазней высветлілася, што сістэма сапраўды дала збой.
Як паказала расследаванне, прычынай стала засвятленне датчыкаў спадарожніка сонечным святлом, якое адбілася ад вышынных аблокаў

Прэмію Станіславу Пятрову ўручылі ў будынку оперы Земпера — канцэртным доме Саксонскай дзяржаўнай капэлы. Дрэздэнская прэмія прысуджаецца за прадухіленне ваенных канфліктаў.

Гэта не першая міжнародная прэмія, якую ўручылі Пятрову. У 2006 годзе ён атрымаў спецыяльную ўзнагароду міжнароднай грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя грамадзян свету»: на крыштальнай статуэтцы «Рука, што трымае зямны шар» быў выгравіраваны надпіс «Чалавеку, які прадухіліў ядзерную вайну».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць