Грамадства

Чыгуначныя білеты ў Расію можна будзе набыць праз інтэрнэт

Беларуская чыгунка ў рэжыме тэставай эксплуатацыі ўкараняе паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз інтэрнэт на большасць міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць у зносінах з Расіяй.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра БЧ, з 5 сакавіка з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязныя дакументы ў білетнай касе, на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by можна будзе набыць білеты на 16 пар цягнікоў.

Гэта цягнікі: № 2/1 Мінск — Масква, № 4/3 Мінск — Масква, № 8/7 Брэст — Масква, № 12/11 Мінск — Масква, № 18/17 Ніца — Масква (прычэпныя вагоны Брэст — Масква), № 24/23 Парыж — Масква прычэпныя вагоны Брэст — Масква), № 36/35 Брэст — Санкт-Пецярбург, № 39/40 Полацк — Масква, № 52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург, № 56/55 Гомель — Магілёў — Масква (уключаючы прычэпныя групы вагонаў Салігорск — Масква), № 78/77 Гродна — Масква, № 114/113 Брэст — Новасібірск (за выключэннем бесперасадачнага вагона Брэст — Сургут), № 510/509 Брэст — Масква, № 516/515 Брэст — Масква, № 538/537 Брэст — Масква, № 552/551 Брэст — Масква.

Неабходна адзначыць, што білеты на гэтыя цягнікі, набытыя з паслугай электроннай рэгістрацыі, нельга перааформіць (напрыклад, змяніць нумар цягніка). Яны таксама не падлягаюць вяртанню ў тым выпадку, калі да адпраўлення цягніка засталося менш чым гадзіна. Акрамя таго, пасадка пасажыраў на названыя міжнародныя цягнікі з электроннай рэгістрацыяй будзе ажыццяўляцца толькі пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, указанага пры правядзенні электроннай рэгістрацыі.

У цэлым электронная рэгістрацыя на міжнародныя цягнікі і адмова на яе выконваюцца ў адпаведнасці з правіламі і тэхналогіямі работы веб-сістэм, зацверджаных чыгункамі Беларусі і Расіі. Таму перад набыццём праязных дакументаў праз інтэрнэт БЧ рэкамендуе пасажырам уважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказа.

Нагадаем,

з 5 лютага гэтага года беларуская магістраль пашырыла прымяненне паслугі электроннай рэгістрацыі для праезду на ўсіх цягніках, што курсіруюць у межах тэрыторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава18

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць