Дасье

30. Аляксандр Косінец

Старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Доктар медыцынскіх навук Аляксандр Косінец дасягнуў сваёй кар’ернай вяршыні ў сярэдзіне 2000-х, калі яго, рэктара абласнога медуніверсітэта, закінулі адразу ў фатэль віцэ-прэм’ера. Косінец узяўся там за працу з такім імпэтам, што ў 2008 быў ад граху далей адпраўлены назад на Віцебшчыну.

Там Косінец загарэўся ідэяй пабудаваць Дыснэйлэнд коштам $100 мільёнаў. Нягледзячы на крызіс, ён насіўся са сваёй задумай як з пісанай торбай некалькі гадоў, ды ўсё марна. Наступная глабальная ідэя — аднаўленне апусцелага віцебскага аэрапорта.

Энтузіязму Косінца хапае на многае, балазе ў вобласці ёсць багаты «Нафтан» і абавязковы «Славянскі базар».

***

Цытата: «У сельскай гаспадарцы рэнтабельнасць 7,6%. З датацыямі. Калі без датацый, было б мінус 7,6%».

Аляксандру Лукашэнку, 2011.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1959 у вёсцы Роскі Сялец на Аршаншчыне. Закончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), у якім працаваў да 1994. У 1995—1997 — кіраўнік РНПЦ «Інфекцыя і хірургія», у 1997—2005 — рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, у 2005—2008 — віцэ-прэм’ер. Старшыня Віцебскага аблвыканкама (ад 2008).

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць