Грамадства1010

Міліцыя змяняе фармат службы 102. Як будзе па-новаму?

У якасці эксперыменту ў Мінскай вобласці ўводзіцца новая цэнтралізаваная сістэма прыёму званкоў на нумар 102. Таксама запушчаны тэлеграм-бот для зваротаў грамадзян. Сілавікі спадзяюцца, што гэта новаўвядзенне павысіць эфектыўнасць іх працы і паскорыць рэакцыю на паведамленні.

Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе выданне «На страже», у хуткім часе на базе Мінскай абласной міліцыі ў тэставым рэжыме пачне працу адзіная служба 102. На першым этапе праект ахопіць сталічны рэгіён, а ў будучыні плануецца падключыць і іншыя буйныя райцэнтры: Барысаў, Маладзечна і Салігорск.

Як гэта будзе працаваць?

Галоўнае змяненне палягае ў тым, што званкі ад грамадзян, якія раней паступалі наўпрост у рэгіянальныя падраздзяленні, цяпер будуць прымацца цэнтралізавана. Спецыяльна падрыхтаваны супрацоўнік службы («тэхнік») апытае заяўніка, запоўніць электронную картку ў аўтаматызаванай сістэме і ў анлайн-рэжыме перадасць інфармацыю ў аператыўна-дзяжурную службу патрэбнага раёна.

Па словах першага намесніка начальніка УУС Мінскай вобласці палкоўніка міліцыі Аляксандра Кісяля, гэта дазволіць значна знізіць нагрузку на мясцовых супрацоўнікаў, якія, акрамя апрацоўкі паведамленняў, выконваюць шмат іншых задач — ад каардынацыі нарадаў да выдачы зброі.

Асаблівая ўвага будзе надавацца экстранным выпадкам. Калі аператар зразумее, што існуе непасрэдная пагроза жыццю або здароўю чалавека, ён неадкладна паведаміць пра гэта калегу, які адразу звяжацца з мясцовым падраздзяленнем па тэлефоне. Нарад міліцыі будзе накіраваны на месца здарэння без прамаруджвання, а ўсе дэталі зможа вывучыць ужо ў дарозе з электроннай карткі.

Чат-бот у тэлеграме

Адначасова з цэнтрам 102 у рэгіёне рэалізуецца яшчэ адзін пілотны праект — тэлеграм-бот для паведамленняў ад жыхароў. Платформа дазваляе звярнуцца ў міліцыю нібыта ананімна, даслаўшы тэкставае або галасавое паведамленне, а таксама прымацаваўшы фота і даныя геалакацыі.

За час працы праз бот ужо паступіла некалькі соцень паведамленняў. Як распавёў выданню начальнік службы міліцыі 102 падпалкоўнік міліцыі Сяргей Пузыроў, іх ільвіная доля датычыцца парушэнняў па лініі ДАІ.

Часцей за ўсё людзі дасылаюць фота аўтамабіляў, прыпаркаваных з парушэннямі. Аднак, нягледзячы на інструкцыі, некаторыя карыстальнікі пакідаюць у паведамленнях прабелы. Напрыклад, могуць даслаць фота машыны, што стаіць на месцы для інвалідаў, але пры гэтым не зафіксаваць на здымку нумар рэгіёна і не ўказаць дакладную лакацыю.

Разам з тым, чат-бот дапамагае і ў больш сур'ёзных сітуацыях, калі людзям складана зрабіць тэлефонны званок.

Так, нядаўна ў службу звярнуўся хлопчык з Міншчыны, які папрасіў абароны ад бацькоў, якія яго збіваюць. Нягледзячы на папярэджанні сістэмы, ён указаў толькі свае імя і прозвішча, не пакінуўшы ні адрасу, ні нумару тэлефона. Тым не менш, задзейнічаўшы базы даных, міліцыянты змаглі вызначыць яго асобу, і да працы з сям'ёй ужо падключыліся спецыялісты.

«Хлопчык ведаў, як патэлефанаваць праваахоўнікам, але ўступіць у асабістыя зносіны не адважыўся. Апісаць праблему ў чат-боце яму аказалася псіхалагічна лягчэй», — падкрэсліў Сяргей Пузыроў.

Зараз праваахоўнікі падтрымліваюць сувязь з распрацоўшчыкамі праграмы і прапануюць варыянты яе ўдасканалення. Адно з першачарговых пытанняў — забеспячэнне зваротнай сувязі з заяўнікамі пры захаванні іх ананімнасці.

Па словах Пузырова, ахвотных стаць «тэхнікам» выстраілася чарга, аднак далёка не ўсе прайшлі дбайную праверку. Каб прэтэндаваць на пасаду, дастаткова мець сярэднюю адукацыю.

Каментары10

  • 1
    24.10.2025
    А дык вось чаму Белтэлеком тармазіу́ся у́ апошнія дні...))))
  • Хітры дзік
    24.10.2025
    Гэта акупанты і калябаранты. Здраднікі, а не міліцыя.
  • ЯНКА
    24.10.2025
    Барадзед, не нас, а цябе.

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць