Дасье

32. Анатоль Тозік

Віцэ-прэм’ер.

Гісторыка па адукацыі Тозіка не задаволіла выключна выкладчыцкая кар’ера. У 1980 ён сканчвае Вышэйшыя курсы КДБ у Мінску.
Невысокі рост Тозіка не зашкодзіў яму стаць нефармальным «лідарам младатуркаў». Так Аляксандр Фядута назваў людзей, што прыйшлі ў атачэнне Лукашэнкі ўжо па рэферэндуме 1996 і былі ўсім яму абавязаныя.

Тозік разглядаўся як супрацьвага Шэйману.
Але з Камітэта дзяржкантролю Тозіка нечакана на чатыры гады адправілі «мандарынам» у далёкі Кітай. З Паднябеснай ён вярнуўся з мноствам ідэй, як кітайскі досвед пераняць у Беларусі.

Прапаноўваў зрабіць платныя паліклінікі, а школьнікам павялічваць нагрузку.

Тозіка нярэдка можна пабачыць у Купалаўскім тэатры. Але сённяшні ягоны ўплыў далёкі ад ранейшага.

***

Цытата: «Ніводны з 332 супрацоўнікаў апарата Савета Міністраў не валодае свабодна замежнымі мовамі. І гэта ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы!»

Падчас дэманстрацыі чыноўнікам планшэты, люты 2011.

Аб’ектыўка

Нар. у 1949 у вёсцы Казанск Калінкавіцкага раёна. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1971), а пасля і аспірантуру. Кандыдат гістарычных навук. У 1980 скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 працаваў у КДБ, потым да 2000 на кіраўнічых пасадах у Радзе бяспекі. Старшыня Камітэта дзяржкантролю (2000—2006), пасол Беларусі ў Кітаі (2006—2010), віцэ-прэм’ер (ад 2010).

Каментары

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць