Лукашэнка: Для таго, каб быць дыктатарам і падобным на нашага з вашым прадзеда Сталіна, трэба мець рэсурс
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю каналу Russia Today і журналістцы, унучцы Эдуарда Шэварнадзэ Сафіі Шэварнадзэ.
— Вы часта кажаце, што «вось у нас у Беларусі дэмакратыя нічым не горшая», чым, там, у Амерыцы і ў Еўропе… — Абсалютна. Абсалютна не горшая, паверце. Хочаце, я вам дакажу, што ў нас няма дыктатуры? Проста адным тэзісам. Я спрабую гэтым пераканаць сваіх заходніх партнёраў.
Для таго каб быць дыктатарам і падобным да нашага з вашым прадзеда Сталіна, трэба мець рэсурс.Рэсурс трэба мець, разумееце? Я ж у абдымку з ядзернымі боегалоўкамі не сплю? Не. У мяне вуглевадароднай сыравіны не столькі, колькі ў Уга Чавэса ў Венесуэле было? Не. У мяне прыроднага газу не столькі, як у Расійскай Федэрацыі. Наогул, мы яго не здабываем. І гэтак далей і да таго падобнае. У нас што, насельніцтва паўтара мільярда, як у Кітаі?
Каб дыктаваць, быць дыктатарам і дыктаваць, трэба мець у руках рэсурсы: эканамічныя, сацыяльныя, насельніцтва, ваенныя, боегалоўкі і іншае. У нас нічога гэтага няма. І я аб’ектыўна ацэньваю сваю ролю ў сувязі з гэтым.І цяпер кажу пра тое, што мы не пакутуем ніякім глабалізмам. Мы не збіраемся вырашаць глабальныя праблемы ўсёй планеты. У нас таксама для гэтага няма рэсурсаў. Мы хочам бачыць, знайсці сваё месца пад гэтым сонцам і жыць, як нармальная цывілізаваная сярэднееўрапейская дзяржава. Вось чаго я хачу.
Каментары