Здарэнні22

Бухгалтар аддзела адукацыі прысвоіла 200 мільёнаў рублёў

Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да бухгалтара аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама.
Падазраванай інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае артыкулам 210 КК, — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненае ў асабліва буйным памеры.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава,

бухгалтар са студзеня 2009 года па снежань 2012-га налічвала зарплату тром «мёртвым душам», а затым сама яе атрымлівала. «Яна ўнесла ў базу даных праграмы па налічэнні заработнай платы прозвішчы трох выдуманых асоб, якія нібыта працавалі ва ўстановах адукацыі.
Насупраць выдуманых прозвішчаў падазраваная ўказала нумар свайго карт-рахунку. Калі складала спісачныя ведамасці па налічэнні зарплаты, перад адпраўленнем ведамасці на аплату ў банк змяняла прозвішчы выдуманых асоб на сваю. З 2009 года бухгалтар атрымала з бюджэту больш як 200 млн. рублёў», — растлумачыла Марыя Крываногава.

Цяпер падазраваная пакрыла больш як палову сумы ўрону.
Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК, махінацыі заўважыла кіраўніцтва аддзела адукацыі і паведаміла пра падазрэнні ў кампетэнтныя органы. Бухгалтар у аддзеле адукацыі працуе даўно, характарызавалася са станоўчага боку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?2

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі30

Якім будзе надвор'е ў апошні тыдзень лета

«Шэдэўры Малевіча» з-пад матраца пенсіянеркі. Кур'ёз у свеце мастацтва2

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік19

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер11

Раку ў Белавежскай пушчы павярнулі ў рэчышча XIX стагоддзя2

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?2

«Я пра мужоў-беларусаў чую толькі: «Ніколі зноў!» Чаму бчб-нявеста Іна Зайцава на год знікла з сацсетак і што з ёй цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць