Віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленку асудзілі паводле абвінавачання ў хуліганстве.
Каваленка быў затрыманы вечарам 25 сакавіка, яго абвінавацілі ў пераходзе дарогі ў неналежным месцы.
На яго склалі пратакол за брыдкаслоўе ды за тое, што ён «размахваў рукамі».
Ноч з 25 на 26 сакавіка Каваленка правёў у ізалятары часовага ўтрымання. 26 сакавіка яго адпусцілі з-пад варты.
Каментары