Грамадства2828

103 гады Барысу Кіту

6 красавіка святкуе дзень народзінаў адзін з найстарэйшых беларусаў, чалавек-эпоха Барыс Кіт.

Барыс Кіт — навуковец у галіне астранаўтыкі, матэматык, фізік, хімік, PhD ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі, заслужаны прафесар Мэрылэндскага ўніверсітэта (ЗША), акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, найстарэйшы сябар Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровы сябар Брытанскага міжпланетнага таварыства, сябар камітэта міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі (Парыж), уладальнік залатога медаля імя Оберста, шматлікіх прэстыжных міжнародных прэмій, Ганаровы доктар навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы… Адных навуковых званняў, заробленых за доўгае жыццё, хопіць на старонку.

Ён нарадзіўся на пачатку мінулага стагоддзя, у 1910 г. Нарадзіўся ў Пецярбургу, дзе працаваў ягоны бацька, потым сям’я вярнулася на Наваградчыну.

Шлях Барыса Кіта ў навуку пачаўся ў міжваеннай Польшчы. Ён выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі матэматыку, у 1939 г. быў яе дырэктарам, потым узначаліў Наваградскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі арганізаваў беларускамоўныя школы ў Лебедзеве, настаўніцкую семінарыю ў Паставах, Маладзечанскую гандлёва-адміністрацыйную школу, навучанне ў якой выратавала ад прымусовага вывазу ў Нямеччыну дзясяткі, калі не сотні юнакоў. Кіта арыштоўвалі немцы, ён сядзеў у вязніцы. Цудам унікнуў смяротнага пакарання.

Гэта цяпер Барыс Кіт — ганаровы грамадзянін Навагрудка, а ўлетку 1944-га ён мусіў эміграваць. Асветніцкая дзейнасць на акупаванай немцамі тэрыторыі з прыходам саветаў ператваралася ў смяротны прысуд. У 1948 г. Кіт перабраўся ў ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы, спрычыніўся да заснавання новай беларускай калоніі ў гэтым гарадку, быў адным з кіраўнікоў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта. Потым выехаў у Каліфорнію, дзе адышоў ад грамадскай дзейнасці, але ўшчыльную заняўся даследаваннямі ў касмічнай галіне. Падрыхтаваў падручнік аб паліве для ракетных рухавікоў.

У 1972 г. пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у Франкфурт-на-Майне. Зараз жыве ў доме для старых людзей. 6 красавіка тамтэйшыя беларусы прыязджаюць павіншаваць яго з народзінамі.

Нягледзячы на мафусаілаў век, Барыс Кіт не губляе бадзёрасці і аптымізму. Хоць і скардзіцца часам, што «стаў трохі горай бачыць і чуць» і «ўжо практычна не працуе».

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў і найлепшых зычанняў выдатнаму беларусу.

Чытайце таксама:

Тры жыцці Барыса Кіта

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў15

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

У Беларусі плануюць забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах44

Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным2

У Навагрудку каторую ноч фіксуецца незвычайная з'ява5

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць