Грамадства1515

У Дамашах на Маладзечаншчыне параненая кабыла канае на дарозе: кінулі гаспадары — фота

Яны не дабіваюць жывёлу — ці то «хочуць прадаць», ці то проста абыякавыя да яе пакутаў.

Пра сітуацыю ў Дамашах парталу Kraj.by паведамілі маладзечанкі Аксана Кірылюк, Надзея Новікава і Віта Барысава.

Па словах суседзяў, кабылу збіла машына ў пятніцу раніцай, у жывёлы была зламаная нага.

Кабыла ляжыць на вуліцы, за некалькі метраў ад трасы Маладзечна — Смаргонь насупраць вясковай каплічкі. Суседзі падклалі пад яго салому, спрабуюць карміць, але відаць, што жывёла памірае. Медыцынскай дапамогі ёй не аказваецца, паколькі гаспадары хочуць яе здаць на мяса, а з лекамі ў арганізме не прымаюць.

На словы аб тым, што жывёла пакутуе, лежачы проста на дарозе пад адкрытым небам у мароз, гаспадары адказваюць, што гэта нармальны ход падзей для жывёлы, а ім трэба вярнуць грошы.

Аксана, Надзея і Віта звярнуліся на «Дабрачынны партал абароны і правоў жывёл «Эгіда» для збору сродкаў, каб выкупіць кабылу і ўсыпіць. Але, магчыма, знойдзецца хтосьці яшчэ, хто выкупіць каня, каб скончыць яго пакуты.

Па словах гаспадыні Святланы, кабылу клічуць Майка, ёй гадоў шэсць-сем. Увесь гэты час яна дапамагала сям’і ў гаспадарцы.

«Гэта абсалютна бесчалавечнае абыходжанне з жывёлай! — сцвярджае Аксана Кірылюк. — Конь проста ляжыць і памірае ва ўсіх на вачах, і ніхто не можа яго бараніць, бо мае гаспадароў, а ім усё адно.

Нам трэба закон, які б дазволіў абараняць жывое ад такіх людзей».

Але пакуль людзі думаюць, Майка ляжыць на дарозе пры смерці. Тых, хто можа дапамагчы, просяць звяртацца па т.: (044) 792-61-75, (029) 681-49-71, МТС (033) 313-68-16.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць