Літаратура

Зыдор Вайнілка: паэт, які дыктуе вершы

Напрыканцы сакавіка выйшла кніга «Падаючыя зоркі». Гэта зборнік вершаў Зыдора Вайнілкі — паэта, чалавека з абмежаванымі магчымасцямі. Ініцыятарам выхаду кнігі стаў краязнаўца з вёскі Камарова Іван Драўніцкі.

Ён расказаў, што Зыдор нарадзіўся ў ліпені 1952 года ў вёсцы Куркулі Мядзельскага раёна. У шасцімесячным веку цяжка захварэў, стаў інвалідам з дзяцінства. Самастойна навучыўся пісаць, маляваць, далучыўся да паэзіі.

— З нашай Куцькаўскай школы мы яму да Новага года выдзялялі падарункі ад Дзеда Мароза — цукеркі, — узгадвае Іван Драўніцкі. — У 1979 годзе ад яго прыйшла запіска: «Прашу больш падарункаў мне не прысылайце, бо ўжо старэю, мне 27 год». Цукеркі замянілі кніжкамі.

Пасля таго, як памёр бацька, аслабла мачаха, Зыдор жыве па дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў.
Немалы час пражываў у адпаведнай установе ў Маладзечне. Там радаваў людзей сваім вершамі. За творы на конкурсе паэзіі ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне», які быў прымеркаваны да Дня незалежнасці, прысудзілі першае месца.
Цяпер Зыдор жыве ў Лагойскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. І калі раней мог сесці ў інвалідную каляску і сам сябе абслужыць, то цяпер цалкам залежыць ад іншых. Нават вершы даводзіцца дыктаваць.

— Уражвае душэўная шчырасць і дабрыня гэтага чалавека, — кажа Іван Драўніцкі. — Ён знаходзіцца ў незайздросным становішчы, але не наракае на лёс, а іншым людзям жадае міру і дабра.

У зборніку пераважна расейскамоўныя вершы, але ёсць і на беларускай. Піша Зыдор на розныя тэмы: пра шлях да Бога, прыроду, сяброў, родны край:

Мая хата пустая стаіць без вакон —
Да яе я ўжо не вярнуся,
Толькі блізкім суседзям свой нізкі паклон
Перадаць хоць у вершах імкнуся.

Зборнік выдалі метадам самвыдату. Іван Драўніцкі далучыў да выдання шмат людзей. Жыхарка Маладзечна Таццяна Шкода збірала рукапісы паэта, запісвала вершы Рэгіна Матукевіч. Мастак Алесь Цыркуноў намаляваў ілюстрацыю да вокладкі і партрэт паэта, дапамагалі яшчэ настаўніцы Камароўскай школы Вольга Гуйская і Алена Дунец, вучні Лізавета Марчанка, Алеся Дрозд, Віялета Мядзельская. Стараліся над выданнем Зміцер Лупач і Юрый Калбасіч з Глыбокага, Міхал Гіль з Паставаў. Фінансавую дапамогу аказалі старшыні ААТ «Свір-Агра» Генадзь Юхно і Свірскага пасялковага выканкама Віктар Субач.
Агульнымі намаганнямі і пабачыў свет зборнік, тыраж якога 50 асобнікаў.

Зыдор Вайнілка. Развітанне

Вельмі рад, што мой голас пачуты,
Што да сэрца людскіх ён дайшоў,
Гэты дом для мяне быў замкнуты,
А цяпер у ім многа сяброў.

Гэты горад, што даў мне прытулак,
Для мяне стаў такім дарагім,
Быццам родным стаў кожны завулак,
Нібы я і радзіўся ў ім.

Тут знайшоў я прызнанне паэта,
Шмат пазнаў я цудоўных людзей,
Ад іх клопатаў сэрца сагрэта,
Ад іх ласкі бывае лягчэй.

Сказаць мала ім «Шчырае дзякуй»,
Мала шчасця ўсім пажадаць,
Каб ніхто з іх ад гора не плакаў,
Я свой талент гатовы аддаць.

Маладзечна, 08.01.2008.

Каментары

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць