Літаратура88

Стась Карпаў. Ліст у канцылярыю. Спадару прэзідэнту

Спадар прэзідэнт, напісанаму мною
Лісту, каб дайсці да вас акурат,
Мусіць, верагодна, пашчасціць болей, чым Ною,
Каб дасягнуць сваёй гары Арарат.
Тым не меней, спадзяюся, што мой ліст у бутэльцы,
Перастаўшы быць лістом у маёй галаве,
Будучы «кінутым у ваду», як і ўсе тапельцы?
Неяк і недзе аднойчы ўсё ж усплыве.
Пачну з падзякаў. Бо жанр іх вымагае.
Адразу — дзякуй за ўвагу, натуральна ж. Калі
З першай усё зразумела, тады другая.
Больш складаная. Дзякуй за тое, што вы змаглі
Скарыстацца ўладай, што вам, безумоўна, народ даў
Для таго каб ( хоць і не канчаткова) правесці мяжу,
Паміж людзьмі і ўродамі. І ўродаў
Абазначылі прыкметамі, згодна іх тыпажу.
Гэта варта падзякаў. Але ў спакоі
Вас пакідаю з падзякамі, не сквапнага на медалі,
Адным уродам вы выдалі форму, якой і
У сэнсе геаметрычным форму ім прыдалі.
Іншым уродам, якія з'яўляюцца класам, ці як там? —
З той агаворкай, што ў цэлым іх досыць ня шмат —
Моцна руку паціскаючы, гэтым жа актам
Чорную метку ім аддаеце як стыгмат.

Спадар прэзідэнт, гэтая місія сапраўды вартая мужа.
Разабраўшыся з уступам —— да справы. Па справе —— так… пара слоў.
Ёсць такая штука, цяпер папулярная дужа.
Пірамідка. Называеццца пірамідай патрэбаў Маслоў.
Там усё проста. У пірамідальнай базе
Патрэба ў ежы, вышэй —— у бяспецы, пасля
Любоў, павага, веды і далей. Ва ўсялякім разе
Піраміда не існуе, будучы ніжэй за планку нуля.
Мой дзед памёр не так даўно. Прыблізна, калі вы
У чацьверты раз абвясцілі свой «першы» пад зоркаю Ільіча.
І вось ведаеце, я думаю, што дараваць немажліва?
Што ён так і не ўбачыў нікога. Канешне ж, Вас апрача.
Як і ўсе хто ў дзяцінстве пабачыў руіны,
Мой дзед ненавідзеў Сталіна. Перажыўшы вайну,
У старасці, ён жыў у чаканні новай краіны,
і таму ненавідзеў Вас. Што ж. Ці гэта паставіш у віну?
Ці справядлівы такі абмен ягонага часу? Мажліва Феміда
Нам дала новы сэнс у прамацванні зыбкага дна.
Справа ў тым, што пад корань усечаная піраміда —
Не піраміда і над паверхняю не відна.
Але дрэвы растуць. Дрэвы растуць…
…Подпіс, дата.
Мой постскрыптум. Не для жаночых вушэй.
Рэзюміруецца ўсё сказанае добра, я б сказаў п….та
Тым, што нават Хеопс будаваў піраміды вышэй.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў3

«Яны выдыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся мяне». Аляксандр Фядута расказаў, што з ім было ў калоніі9

Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў10

На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера1

Зяленскі і Трамп сустрэліся ў Фларыдзе для перамоў аб міры3

Арына Сабаленка прайграла ў Дубаі «бітву палоў»2

«Мы ўжо розныя». Як гэта — быць беларусам, нават калі даўно жывеш не ў Беларусі?19

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп пазваніў Пуціну9

Офіс Ціханоўскай запасся на наступны год «шагаладам» ФОТАФАКТ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць