Меркаванні22

Навошта разганяць інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету?

Наш чытач, краязнаўца Уладзімір Скрабатун зрэагаваў у каментарах да артыкула «У возеры Гродзенскага раёна загінула некалькі тон рыбы» на прапанову іншага чытача разагнаць міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету

«Ну, ну!!! Давай разгонім! І што? Рыба як гінула так і будзе гінуць пад час замораў. Усе азёры як і раней браканьеры заставяць сеткамі, павыбіваюць дашчэнту электравудамі.

Я не па чутках знаёмы з работай Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У штаце толькі -- 4 чалавекі разам з начальнікам. Але якая тэрыторыя!

Глыбоцкі і Пастаўскі раёны, больш за 200 азёраў, а ўжо рэчак і ручаёў з 1000. Толькі за апошнія 5 гадоў нашай інспекцыяй канфіскавана 32 кіламетры браканьерскіх сетак, а ўжо колькі матэрыялаў перададзена ў суд!!!

Вы не тут шукаеце вінаватых! Інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету (хоць і пры Прэзідэнце) -- кантралюючы орган, а не орган, які свідруе палонкі пад час замору.

Азёры дзеляцца на два тыпы -- арандаваныя і неарандаваныя. У арандаваных азёрах за стан возера адказвае арандатар. У перадзаморны перыяд інспекцыя піша прадпісанніе арандатарам каб забяспечылі захаванасць рыбы ў возеры. Вось, напрыклад, арандатары мосарскага возера (пад Глыбокім) працяглы перыяд рабілі палонкі, насычвалі ваду кіслародам, прыцягвалі ў дапамогу жыхароў Мосара. Ток бок навочна бачная праца гаспадара возера.

Неарэндаваныя азёры уваходзяць у Фонд запасаў райвыканкама, то бок адказнасць нясе сам райвыканкам. Райвыканкам можа замацаваць праблемнае возера за нейкім прадпрыемствам, напрыклад Глыбоцкім малочнакансервавым камбінатам, дзе шмат працаўнікоў і ёсць шмат тэхнікі. У кожным райвыканкаме ёсць экалогія з немалым штатам, у іх на машынах напісана «Охрана прыроды». Вось гэтая «охрана прыроды» і мусіць клапаціцца за стан азёраў узімку і ўлетку, ставіць пытанні на паседжаннях райвыканкама. А чым яна займаецца? Дрэвы як пілілі ўздоўж дарог і вуліц, так і піляць.

Я ведаю як вырашыць гэтае пытанне! Разумею, што Беларусі, як незалежнай краіне, у якой ёсць межы, патрэбныя памежныя войскі, ёсць турмы – павінныя быць унутраныя войскі, ну яшчэ супрацьпаветраная абарона, крый божа ня той заляціць!...

Ну, а гэтыя «кацюшы», танкі, балестычныя ракеты… генералы, палкоўнікі і г.д. Мы з кім ваяваць будзем? З НАТА? З Расеяй? Трэба гэтыя сродкі аддаць мясцовым раённым аддзелам МНС, павялічыць іх штат, даць у кожны раён па 2-5 верталётаў, узброіць мясцовыя МНС рознымі прыладамі для устройства палонак і насычвання вады кіслародам… То бок стварыць мабільныя групы, якія могуць «дэсантавацца» на любым праблемным адлеглым возеры. А ўжо колькі будзе ўратавана чалавечых жыццяў! Хай і тых рыбакоў, якія неабачліва ступілі на першы лёд…

Я упэўнены, што калі не сёння і не заўтра, дык праз 5 гадоў так і будзе, бо іншага выйсця няма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава14

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць