Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа ў дачыненні да 59-гадовага мінчука.
24 красавіка каля 18.30 мужчына ў стане алкагольнага ап'янення, праходзячы з нажом у руцэ па вуліцах у Фрунзенскім раёне сталіцы, выкрыкваў у адрас прахожых пагрозы.
Зайшоўшы на дзіцячую пляцоўку па вуліцы Сердзіча, 34, ён аналагічнымі дзеяннямі напалохаў дзяцей і іх бацькоў.Грамадзяне, абураныя яго паводзінамі, прасачылі за ім і выклікалі міліцыю.
Мужчына быў затрыманы ў сваёй кватэры супрацоўнікамі спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС, тэрытарыяльнага аддзела Следчага камітэта. Ён змешчаны ў ІЧУ.
У дачыненні да падазраванага прызначана судова-псіхіятрычная экспертыз
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары